Вы тут

Журналіст «Звязды» Міхаіл Кавалёў — аўтар «Найлепшай публікацыі» пра навуку


У Нацыянальнай акадэміі навук адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на самае яркае і папулярнае прадстаўленне дзейнасці беларускіх вучоных у сродках масавай інфармацыі за 2018 год. Сярод лаўрэатаў і наш калега, рэдактар аддзела газеты «Звязда» Міхаіл Кавалёў. Ён удастоіўся прэміі ў намінацыі «Найлепшая публікацыя» за цыкл актуальных інтэрв'ю і артыкулаў, якія датычыліся дасягненняў нашых навукоўцаў у сферах машынабудавання, беспілотнай авіяцыі, сувязі, медыцыны і іншых.


Дарэчы, конкурс праводзіўся дзявяты раз. На суд спецыяльнай камісіі паступіла 138 публікацый дзясяткаў аўтараў друкаваных і электронных СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў. Пераможцы былі названы таксама ў намінацыях: «Найлепшы сюжэт (праграма) на радыё і тэлебачанні», «Найлепшая публікацыя ў навукова-папулярным выданні» і «Найлепшае прадстаўленне дасягненняў НАН у сетцы Інтэрнэт».

Загаловак у газеце: З навуковай дакладнасцю

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».