Вы тут

Дырэктар Мінскага філіяла «Белпошты» Жанна Шабека — "Чалавек года Міншчыны"


На днях у Мінскай вобласці адбылася значная падзея. Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пасведчанні «Чалавек года Міншчыны» найлепшым працаўнікам і кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый цэнтральнага рэгіёна. У ліку ўзнагароджаных і дырэктар Мінскага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта» Жанна Шабека.


Як лічыць Жанна Васілеўна, у тым, што яна атрымала гэтае званне, — заслуга ўсяго калектыву. Не толькі апарату ўпраўлення Мінскага філіяла РУП «Белпошта», але і ўсіх рэгіянальных вузлоў і аддзяленняў паштовай сувязі.

— Толькі дзякуючы сумеснай рабоце ўсяго калектыву мы выконваем пастаўленыя перад намі задачы, дасягаем намечанага, — лічыць Жанна Шабека. — І «Чалавек года Міншчыны» — гэта станоўчая ацэнка органамі ўлады работы ўсяго калектыву.

Мінскі філіял сапраўды стабільна развіваецца ў адной звязцы з РУП «Белпошта», як частка буйнога прадпрыемства паштовай сувязі. З улікам сусветных тэндэнцый значная ўвага аддаецца ў першую чаргу электроннаму гандлю, па ацэнцы экспертаў у найбліжэйшы час чакаецца яго далейшы рост. А паколькі ніхто не прыдумаў, як даставіць па інтэрнэце прадмет, які чалавек хоча купіць, то сегмент работы пошты застаецца вельмі запатрабаваны. Узаемадзеянне з інтэрнэт-магазінамі, стварэнне ўмоў яго кліентам, каб яны змаглі заказаць, аплаціць і своечасова атрымаць пакупку — у гэтым і бачаць сваю найпершую задачу супрацоўнікі «Белпошты». Задаволеныя спажыўцы паслугі, задаволеныя і паштавікі.

Працуюць у Мінскім філіяле і над далейшым развіццём электронных паслуг. Гэтае структурнае падраздзяленне з'яўляецца ўдзельнікам пілотнага праекта па аказанні электронных і адміністрацыйных паслуг на базе інфраструктуры РУП «Белпошта». Праект праходзіць у гарадах Барань Віцебскай і Фаніпаль Мінскай абласцей. У ім удзельнічае аддзяленне паштовай сувязі «Фаніпаль-1» Дзяржынскага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі.

— І мы мяркуем, што пасля рэалізацыі праекта пошта стане надзейным пасярэднікам ва ўзаемадзеянні паміж сельскім насельніцтвам і службай «Адно акно» па выкананні адміністрацыйных працэдур, — канстатуе Жанна Васілеўна. — Мы бачым сваю функцыю ў тым, каб вясковы жыхар, і не толькі, змог атрымаць любы дакумент, даведку непасрэдна, не выходзячы з дома. Яму не трэба ехаць у райцэнтр або сельвыканкам, усё неабходнае можна заказаць і атрымаць у паштальёна.

Паколькі ў Мінскай вобласці сельскага насельніцтва даволі шмат, то не страчвае сваёй значнасці і падпіска. Гэта вельмі важны кірунак работы паштавікоў. Гарадскія жыхары ў асноўным чэрпаюць інфармацыю ў інтэрнэце. А вось у сельскай мясцовасці існуе ўстойлівая традыцыя, калі друкаваную паслугу цэняць больш, чым электронную. І пошта ўсяляк гэтаму садзейнічае, прапагандуе далейшае развіццё друкаванага слова і падтрымлівае насельніцтва ў тым, што друкаванае слова найбольш важкае, больш выверанае і павінна быць заўсёды.

— Газета «Звязда» на Міншчыне мае самы вялікі тыраж у краіне на працягу шэрагу падпісных перыядаў, — канстатуе Жанна Шабека. — Мы думаем, што гэтую планку не знізім і газета будзе самай чытанай у цэнтральным рэгіёне сярод іншых абласцей. «Звязда» мае перавагу сярод іншых друкаваных выданняў, таму што выходзіць на беларускай мове. Цяпер падпісчыкі сталі праяўляць цікавасць да роднага слова. І мы толькі падтрымліваем гэтае імкненне. Калі чалавек звярнуўся ў аддзяленне сувязі па-беларуску, то яго і абслужаць на роднай мове. І ў гэтым залог таго, што «Звязда» трымае высокую планку.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: З улікам сусветных тэндэнцый

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.