Вы тут

У Мінску ўшанавалі памяць ахвяр Халакосту


На Беларусі загінула ад 700 да 800 тысяч яўрэяў.


На іх прысутнічалі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дыпламатычных місій, розных канфесій, а таксама былыя вязні і сведкі жахлівых падзей, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пачалося ўсё з запальвання свечак у Рэлігійным аб'яднанні абшчын прагрэсіўнага іўдаізму. Кожная з шасці свечак нагадвала пра 6 мільёнаў яўрэяў, якія былі знішчаны падчас Халакосту (паўтара мільёна з іх — дзеці).

Пасля ўдзельнікі мерапрыемстваў наведалі мемарыял на вуліцы Сухой, прысвечаны ахвярам Мінскага гета, і выстаўку Яд-Вашэм «Па наказе сэрца — Аспекты выратавання на акупаваных савецкіх тэрыторыях у гады Халакосту».

На Беларусі загінула ад 700 да 800 тысяч яўрэяў, больш за 100 тысяч з іх — у Мінскім гета. Таксама на нашай тэрыторыі было знішчана 25 тысяч заходнееўрапейскіх яўрэяў. Да гэтага часу вядуцца пошукі сведак, не заканчваюцца спробы аднавіць імёны і лёсы канкрэтных людзей. У адным з будынкаў на тэрыторыі былога гета, дзе падчас вайны хаваліся людзі, сёння працуе грамадскі музей — «Гістарычная майстэрня», у якім і адкрылася названая выстаўка.

Некаторыя школы актыўна супрацоўнічаюць з «Гістарычнай майстэрняй». На яе базе праводзяцца дыдактычныя і метадычныя заняткі для настаўнікаў, дзе падказваюць, якім чынам працаваць з тэмай Халакосту, рыхтуюцца выданні, якія расказваюць гісторыі вязняў канцлагераў, гета і ўсходніх рабочых. Так, некалькі месяцаў таму быў падрыхтаваны метадычны дапаможнік па гісторыі Мінскага гета, электронны варыянт якога размешчаны на партале Мінадукацыі, і кожны педагог мае магчымасць выкарыстоўваць гэтыя матэрыялы ў навучальным працэсе.

Алена ДЗЯДЗЮЛЯ

Загаловак у газеце: Калі плачуць свечкі...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».