Вы тут

Права на адзнаку


У Гродне за дасягненні ў галіне культуры і мастацтваў уручана галоўная ўзнагарода — прэмія імя Аляксандра Дубко. З 1999 года колькасць лаўрэатаў перасягнула дзве сотні чалавек. Нядаўна з рук старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова і ўдавы Героя Беларусі, колішняга старшыні аблвыканкама Аляксандра Дубко, Эмы Дубко ўзнагароды атрымалі 14 работнікаў культуры. Сярод лаўрэатаў — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік, публіцыст Ірына Фамянкова.


Мінулы год для яе выдаўся вельмі плённы. Па-першае, удалося працягнуць ёй жа распачатую пры падрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэта тэматычную кніжную серыю «Зоркі Гродзенскага спорту». Пасля пілотнай кнігі «Встречный ветер. Повесть о Ядвиге Скоробогатой», прысвечанай шматразовай чэмпіёнцы Паралімпійскіх гульняў, убачыў свет чарговы дакументальны твор аўтара «Его судьба — футбол. Повесть о Вячеславе Сивакове», прысвечаная славутаму трэнеру. Акрамя таго, летась у Выдавецкім доме «Звязда» выйшаў зборнік аповесцяў і апавяданняў Ірыны Фамянковай «Право на счастье». Амаль скончана работа над рукапісам трэцяй кнігі са спартыўнай серыі, якая будзе прысвечана спартыўным медыкам.

Была і ганаровая ўзнагарода, атрыманая з рук старшыні СПБ Мікалая Чаргінца, — медаль «За вялікі ўклад у літаратуру». А яшчэ — публікацыі ў СМІ, мноства сустрэч з чытачамі, выступленняў ва ўстановах адукацыі і культуры.

Дзмітрый РАДЗІВОНЧЫК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.