Вы тут

Ва ўдзельніц праекта «Прадпрымальная землеўласніца» з'явіліся ментары


Якую гародніну вырошчваць на продаж больш выгадна? Што патрабуе менш выдаткаў, аднак дае найвялікшую ўраджайнасць? На якой сельгаскультуры можна «прагарэць» і чым лепш рызыкнуць? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні ўдзельніцы сацыяльнага праекта «Прадпрымальная землеўласніца» шукалі на семінары ў Оршы. Крэатыўныя заняткі адбыліся праз тыдзень пасля экскурсіі жанчын па прыватных гаспадарках Брэстчыны, пра што пісала «Звязда», і завяршылі першы этап адукацыйнага курса праекта, разлічанага на год.


Разам з ментарамі — спецыялістамі, якія дапамагаюць патэнцыйным бізнес-лэдзі асвойваць фінансавую і сельскагаспадарчую грамату, — жанчыны пакуль «зарабляюць» і «страчваюць» на паперы, аднак неўзабаве пачнецца работа на палях. А перад гэтым жанчын чакаюць яшчэ 40 семінараў, на якіх яны спасцігнуць агародную навуку.

Праект разлічаны на тое, каб заахвоціць прыгожую палову на самастойны заробак. Як захавальніца ачага жанчына заўжды занепакоена, каб хапіла грошай на сям'ю, каб з дзецьмі было ўсё добра. Жанчыны такім чынам выступаюць гэткім рухальным пачаткам. Менавіта таму ўхіл у праекце зроблены менавіта на іх. Па першасці ўдзельніцы, дарэчы, не будуць укладваць у праект нічога, акрамя сваёй працы, адзначаюць арганізатары «Прадпрымальнай землеўласніцы».

Самыя актыўныя жанчыны ўжо могуць самі падзяліцца набытымі ведамі з аднавяскоўкамі, сваякамі і знаёмымі і залучыць іх да ўдзелу ў праекце. Нягледзячы на першапачаткова жаночы твар, да ідэі прадпрымальніцтва на зямлі ўжо далучыліся мужы многіх з іх.

— З дапамогай спецыялістаў нашы агародніцы змогуць растлумачыць асаблівасці вядзення бізнесу на зямлі, каб склад удзельнікаў праекта павялічыўся і атрымалася кааперацыя. Мы плануем, што колькасць удзельнікаў дасягне 600 чалавек, — мяркуе Рыма ЕПУР, выканаўчы дырэктар праекта, генеральны дырэктар «Маладзёжнай сацыяльнай службы».

Удзельніцы кажуць, што сур'ёзна натхніліся развіваць аграбізнес, бо хочацца зрабіць нешта для сябе і родных.

Ірына СІДАРОК

Фота Андрэя САЗОНАВА

Загаловак у газеце: «Грашовая» і «стратная» гародніна

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна. 

Культура

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Балканскія краіны паўсталі перад гледачом з іх надзённым.