Вы тут

Сёння адкрываецца выстава гравюраў Германа Штрука


31 студзеня 2019 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца выстава «Графіка Германа Штрука», на якой будуць прадстаўлены графічныя работы вядомага нямецкага мастака Германа Штрука (1876-1944) з прыватнай калекцыі Уладзіміра Багданава (Мінск).


Драўляная сінагога ў Гродне

Аснову экспазіцыі складаюць 50 работ, створаных на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Латвіі ў час Першай сусветнай вайны, калі Штрук служыў у германскай арміі на Усходнім фронце.

Выдатны майстар нямецкай гравюры Герман Штрук нарадзіўся ў 1876 годзе ў Берліне ў артадаксальнай яўрэйскай сям’і. Скончыў Берлінскую акадэмію мастацтваў, хутка праславіўся як майстар літаграфіі і афорта, увайшоў у берлінскую мастацкую эліту, удзельнічаў у творчым аб’яднанні «Берлінскі Сецэсіён». Шмат падарожнічаў, пабываў у Даніі, Палестыне, Швейцарыі, Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША. У кожным падарожжы рабіў шмат замалёвак.

Від на Гродна

Штрук актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю, сярод яго вучняў – вядомыя нямецкія мастакі Ловіс Корынт (копія яго партрэта Штрука прадстаўлена на выставе), Уры Лесер, Макс Слефогт. У 1908 годзе Герман Штрук выпусціў кнігу «Мастацтва афорта», якая вытрымала некалькі выданняў і стала дапаможнікам для многіх пакаленняў мастакоў. Штрук унёс нямала новага ў мастацтва графікі, выпрацаваў уласную тэхніку, камбінуючы розныя прыёмы гравіравання, умеў гравіравать з натуры адразу на дошку, не робячы накідаў.

Сустрэча з Германам Штрукам адыграла значную ролю ў жыцці Марка Шагала. Яны пазнаёміліся ў 1922 годзе ў Берліне, куды Шагал прыехаў, канчаткова пакінуўшы радзіму. З дапамогай Штрука Шагал авалодаў тэхнікамі афорта і літаграфіі (да гэтага ён гравіраваннем не займаўся) і ўжо ў 1923 годзе стварыў серыю графічных ілюстрацый да сваёй аўтабіяграфіі «Маё жыццё». Партрэт Марка Шагала работы Штрука, створаны ў той перыяд, таксама прадстаўлены на выставе.

Гандлёвая плошча ў Лідзе

У гады Першай сусветнай вайны Штрук, будучы нямецкім афіцэрам і членам Яўрэйскага камітэта дапамогі Польшчы і Літве, аб’ездзіў занятыя нямецкімі войскамі тэрыторыі Польшчы, Літвы, Латвіі і Беларусі. Пры гэтым ён, як звычайна, рабіў замалёўкі ўсіх тых месцаў, што сустракаліся на яго шляху. Вынікам гэтай працы сталі графічныя альбомы «Замалёўкі Літвы, Беларусі і Курляндыі» (1916) і «Аблічча ўсходняга яўрэйства» (1920), выдадзеныя ў Берліне.

Аснову экспазіцыі гэтай выставы склалі гравюры, якія ўвайшлі ў альбом «Замалёўкі Літвы, Беларусі і Курляндыі». Гэта пейзажы гарадоў Беларусі, Літвы і Латвіі, бытавыя замалёўкі, партрэты мясцовых жыхароў розных прафесій і нацыянальнасцей.

Крама ў Гродне

Літоўскі дрывасек

Ловіс Корынт. Партрэт мастака Германа Штрука

Малітва старой літоўкі

Парадная плошча ў Коўна

Партрэт Марка Шагала

У францысканскага кляштара

Яўрэйская вулачка ў Вільне

Выстава будзе экспанавацца з 31 студзеня па 24 лютага 2019 года

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.