Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Шарлотка з капустай

Спатрэбіцца: мука — 200 г, кефір — 150 мл, маянэз — 100 мл, яйка — 3 шт., сода — 0,5 ч. л., капуста белакачанная — 0,5 кг, морква — 1 шт., соль на смак.

Змяшаць яйкі, кефір, маянэз, соль, соду і муку — атрымліваецца цеста як на аладкі.

Капусту здрабніць і пасмажыць на патэльні з морквай, пасаліць і апырскаць воцатам ці сокам лімона. Калі капуста стане мяккай, начынка гатовая.

Дно формы заслаць паперай або прамазаць алеем і пасыпаць мукой. Выкласці на дно меншую палову цеста, разраўняць. Выкласці роўным пластом капусту, зверху заліць астатнім цестам. Адправіць у папярэдне разагрэтую духоўку, выпякаць да залацістага колеру.


Хуткая скумбрыя

Спатрэбіцца: скумбрыя — 3 шт., цыбуля — 3 шт., соль — 3 ст. л, цукар — 1 ст. л, алей — 130 мл, воцат 9 % — 100 мл, вада — 250 мл, кроп, перац чорны молаты, лаўровы ліст.

Рыбу разабраць, выдаліць галаву, вантробы і чорную плевачку ў брушку.

Нарэзаць. Выкласці ў ёмістасць слой рыбы, пасыпаць сумессю солі і цукру, дадаць крыху молатага перцу, лаўровы ліст. Дадаць слой цыбулі паўколамі, пасыпаць кропам. Далей зноў слой рыбы.

Змяшаць воцат, алей, ваду (кіпячоную, астылую). Заліць гэтай сумессю рыбу, прыняць у халадзільнік. Праз чатыры гадзіны можна каштаваць.

Умелыя ручкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».