Вы тут

Як захаваць на ўсю зіму сушаныя садавіну, ягады, грыбы?


Правяраем свае запасы!


Захаваць на ўсю зіму без страт сушаныя садавіну, ягады, грыбы для кожнай гаспадыні або гаспадара справа быццам бы звыклая. Але гэта толькі на першы погляд здаецца так проста. Нават добра высушаныя плады (яблыкі, грушы і грыбы) патрабуюць пастаяннага кантролю. Сухое, прахалоднае месца, якое добра праветрываецца — гэта гарантыя таго, што сушаным садавіне і ягадам забяспечылі патрэбныя ўмовы для зімоўкі. А вось у закрытых шафах і каморках, дзе ў зімовы час адсутнічае належная вентыляцыя, захоўваць сушаныя прадукты са свайго сада і агарода не варта. Багацце сушаных пладоў абавязкова можа сапсаваць ягадная або яблычная моль і іншыя шкоднікі. Калі дзесьці будуць выяўленыя такія «аб'ядалы», то неабходна неадкладна перабраць свае запасы. А затым, рассыпаўшы на блясе тонкім пластом, яшчэ раз прагрэць і асвяжыць яблыкі або грушы на працягу 30—40 хвілін пры тэмпературы не ніжэй +70—75 градусаў. Але не запячы! Можна будзе таксама прамарозіць прыпсаваныя сушаныя ягады, яблыкі і грушы пры тэмпературы -10—15 градусаў. (Мы такое дзеянне практыкуем на сваёй дачы). А вось калі сушаныя прадукты (ягады і садавіна) стануць пры доўгім захоўванні вільготнымі навобмацак ці пачнуць пакрывацца цвіллю, неабходна не толькі па новай прасушыць іх на печы або ў духоўцы, але і памяняць мяшочкі або папяровыя пакеты, у якіх усё гэта захоўвалася. Чарніцы, чорную парэчку і суніцы мы ў большай частцы замарожваем, а нейкую частку закатваем у слоікі. Але зімой, і часцей за ўсё, у лютым, я абавязкова дастаю і правяраю нашы запасы.

А наогул, лепш за ўсё сушаныя плады захоўваць у шчыльна закрытых слоіках з цёмнага шкла або ў тых жа палатняных мяшэчках, якія спатрэбяцца і ў наступным годзе. Дарэчы, 2019-ы год абяцае быць багатым на грыбы, таму што зіма ў нас сёлета выдатная, ды і снегу па ўсіх рэгіёнах краіны выпала даволі шмат! Абяцаю адзін з выпускаў прысвяціць грыбной тэме, у якой падкажу, дзе і ў якіх месцах у нашым рэгіёне можна будзе ўжо ў ліпені збіраць баравікі. Да наступнай сустрэчы!

Яўген САЛАНОВІЧ,
дачнік са шматгадовым вопытам

Загаловак у газеце: Парады вопытнага гаспадара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.