Вы тут

Беларусь выступіць на «Еўрабачанні-2019» 14 мая


Яшчэ невядома, хто прадставіць сёлета нашу краіну на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне», але ўжо адбыўся папярэдні падзел будучых канкурсантаў па паўфіналах. Папярэдняя жараб'ёўка і перадача сімвалічных ключоў ад конкурсу прайшлі ў Тэль-Авіве.


Паводле жараб'ёўкі, Беларусь выступіць 14 мая ў першай частцы першага паўфіналу. Кампанію нашай краіне складуць Славенія, Чэхія, Чарнагорыя, Кіпр, Сербія, Фінляндыя, Польшча, Венгрыя, а ў другой палове гэтага ж паўфіналу выступяць Эстонія, Партугалія, Сан-Марына, Ісландыя, Грузія, Аўстралія, Бельгія, Украіна і Грэцыя. Яшчэ 18 краін выступяць у другім паўфінале, 16 мая.

Жараб'ёўка таксама вызначыла, якія паўфіналы будуць трансляваць і адпаведна ў якіх прагаласуюць «вялікая пяцёрка» краін — заснавальніц конкурсу (Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Францыя) і прымаючая краіна — Ізраіль. Так, 14 мая галасуюць і тэарэтычна могуць падтрымаць нашага ўдзельніка баламі Ізраіль, Іспанія і Францыя, 16 мая — Італія, Вялікабрытанія і Германія. «Мы пачынаем адлік часу да мая і з нецярпеннем чакаем магчымасці вітаць усіх удзельнікаў у Тэль-Авіве», — адзначыў выканаўчы прадзюсар конкурсу Ян Ола Санд. Дарэчы, ужо ў лютым у продаж паступіць «першая хваля» білетаў на канцэрты «Еўрабачання-2019».

Тым часам да 31 студзеня Белтэлерадыёкампанія працягвае прымаць электронныя заяўкі ад удзельнікаў нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Жывое праслухоўванне кандыдатаў адбудзецца 4 лютага, а фінальны гала-канцэрт, пераможца якога і стане нашым прадстаўніком на еўравізійным шоу талентаў, пройдзе да 8 сакавіка.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.