Вы тут

"Беларуснафта" пачала будаўніцтва новай свідравіны ва Украіне


ТАА "Сэрвіс Ойл" - даччынае прадпрыемства "Беларуснафты" пачало бурыць чарговую свідравіну на Семірэнкаўскім газакандэнсантным радовішчы ў Палтаўскай вобласці, яе нумар - 72. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства, піша БЕЛТА.


Будаўніцтва гэтай свідравіны - частка праекта, які прадугледжвае бурэнне некалькіх свідравін для кампаніі "ДТЭК Нафтагаз".

Новы аб'ект знаходзіцца прыкладна за 1,5 км ад плошчы 61-й Семірэнкаўскай свідравіны, работу над якой завяршылі ў канцы мінулага года. Праект распрацаваны навукова-тэхнічным прадпрыемствам "Буравая тэхніка". "Свідравіна будзе ацэначна-эксплуатацыйнай, з вертыкальным ствалом. Праектная глыбіня - 5 470 м. Пабудаваць свідравіну плануем за 175 сутак", - расказаў галоўны інжынер ТАА "Сэрвіс Ойл" Сяргей Кузуб.

Нядаўна беларускія спецыялісты пабудавалі яшчэ адну свідравіну - 43-ю Семірэнкаўскую. 17 студзеня завершана яе асваенне. Цяпер абсталяванне і спецыялісты рыхтуюцца да пераезду на пляцоўку будучай свідравіны нумар 53 Мачухскага радовішча. Як адзначылі ў прэс-службе, гэта плошча - адна з самых складаных для асваення ва Украіне з запасамі 5,2 млрд кубаметраў прыроднага газу. Тут беларускім буравікам трэба будзе пабудаваць разведачную свідравіну з вертыкальным ствалом. Праектная глыбіня 5 850 м.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?