Вы тут

За арганізацыю харчавання і падвоз навучэнцаў педагогаў заахвоцяць


Пастановай Міністэрства адукацыі зацверджана Інструкцыя аб памерах, парадку і ўмовах устанаўлення надбавак педагагічным работнікам бюджэтных арганізацый.


Як ужо паведамлялася раней, з 1 студзеня 2019 года педагагічным работнікам устанаўліваюцца надбаўкі, якія ўлічваюць галіновыя асаблівасці педагагічнай дзейнасці.

Пастанова змяшчае пералік відаў работ (функцый), за выкананне якіх устанаўліваюцца надбаўкі: у яго увайшлі сістэмная работа па арганізацыі харчавання навучэнцаў, іх аздараўлення, у тым ліку ў канікулярны перыяд, работа з адоранымі і таленавітымі навучэнцамі, удзел у дзейнасці вучэбна–метадычных аб'яднанняў і іншыя.

Згаданыя надбаўкі ўстанаўліваюцца ў працэнтах ад тарыфнай стаўкі першага разраду. Максімальны памер надбаўкі можа скласці 142 рубля.

Напрыклад, памер надбаўкі за сістэмную работу па абароне правоў і законных інтарэсаў дзяцей з праблемных сем’яў, дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, можа дасягаць 200 % . За суправаджэнне навучэнцаў пры арганізацыі іх падвозу ва ўстановы адукацыі  памер надбаўкі — да 150 % ад тарыфнай стаўкі першага разраду, за работу з адоранымі і таленавітымі навучэнцамі (падрыхтоўку іх да алімпіяд, конкурсаў і г.д) — да 300 %. За удзел у дзейнасці вучэбна-метадычных аб’яднанняў — да 300 % . За арганізацыю ўдзелу навучэнцаў у рэгіянальных, рэспубліканскх грамадска- значных мерапрыемствах і суправаджэнне іх на гэтыя мерапрыемствы — да 150%. За кансультаванне інавацыйных праектаў, што рэалізуецца на базе установы адукацыі, — да 200 % . За суправаджэнне навучэнцаў на адукацыйныя мерапрыемствы, якое доўжыцца  больш як суткі,  да 250 %.

Памер надбаўкі педагагічным работнікам з прафесарска-выкладчыцкага саставу за куратарства вучэбнай групай можа дасягаць 300 % ад тарыфнай стаўкі першага разраду, за распрацоўку вучэбна-праграмнай дакументацыі на замежнай мове —  400 %, за арганізацыю навукова-даследчай работы навучэнцаў — 200 %, за работу з замежнымі навучэнцамі  — 200 % , за работу па ўзаемадзеянні з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў —  200 %.

Надбаўкі могуць устанаўлівацца па адной ці некалькіх падставах. Пры ўстанаўленні надбавак па некалькіх падставах яны суміруюцца. Канкрэтныя памеры надбавак устанаўліваюцца загадам кіраўніка бюджэтнай арганізацыі па ўзгадненні з прафсаюзам на падставе палажэння аб надбаўках педагагічным работнікам, якое зацвярджаецца кіраўніком бюджэтнай арганізацыі.

У Міністэрстве адукацыі лічаць, што гэта мера дасць магчымасць павысіць заработную плату педагогам, а таксама забяспечыць дыферэнцыраваны падыход да аплаты працы педагагічных работнікаў з улікам аб'ёму, складанасці і выніковасці іх працы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Каля 150 спартсменаў-аматараў хочуць выступіць у «даеўрапейскіх гульнях»

Трэніроўкі і здымкі ўдзельнікаў пачнуцца ў красавіку.

Грамадства

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Сувораўскае вучылішча вачыма яго навучэнцаў

Быць сувораўцам ва ўсе часы было прэстыжна. 

Культура

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Харвацкі кінафестываль ZаgrеbDох даследуе рэгіён вялікім экранам

Балканскія краіны паўсталі перад гледачом з іх надзённым.