Вы тут

У Мінску ўпершыню пройдзе забег да Дня ўсіх закаханых


Забег "ЗаКаханне" пройдзе ў сталічным парку Перамогі 9 лютага, старт намечаны на 10:00, піша агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на арганізатараў.


Удзельнікам прапануюць трасу ў форме сэрца вакол Камсамольскага возера. Даўжыню дыстанцыі можна будзе выбраць: 1,5, а таксама 6 або 12 км. Маецца і альтэрнатыва - эстафетная гонка. Адзін з бегуноў павінен будзе пераадолець 1,5 км і адправіць на дыстанцыю партнёра, якому трэба прабегчы 4,5 км. Пасля фінішу ўсе ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі медалямі і паштоўкай з віншаваннем для блізкага чалавека.

Кожны, хто зарэгістраваўся, атрымае нумар удзельніка (і шпількі, каб яго прымацаваць да адзення), ваду і гарбату з печывам. Выдача стартавых пакетаў для мінчан - 7 лютага з 10:00 з 21:00 (месца ўдакладняецца), для іншагародніх - у дзень старту.

У выпадку неабходнасці, бегунам акажуць першую медыцынскую дапамогу. Акрамя таго, арганізатары паклапаціліся пра месцы для пераапранання і захоўвання рэчаў. Падрабязнасці можна даведацца тут.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».