Вы тут

Інфармбяспека краіны і праца буйных СМІ абмеркаваны на нарадзе ў Лукашэнкі


Новыя падыходы ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі дзяржавы разгледжаны сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае БЕЛТА.


"Хацеў бы абмеркаваць сёння шэраг пытанняў, якія тычацца перш за ўсё інфармацыйнай бяспекі нашай дзяржавы. Тут у нас прыстойны кавалак працы. Не сказаў бы, што мы атрымалі поспех у гэтым плане. Пытанне вельмі сур'ёзнае", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што адпаведнае пытанне закраналася і ў час праведзенай непасрэдна перад нарадай тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. "У плане маючай адбыцца сустрэчы вызначыліся, што мы сур'ёзна абмяркуем гэтую праблему ў кантэксце нашых двухбаковых адносін, дзе мы можам папрацаваць разам", - распавёў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што інфармацыйная бяспека - гэта адзін з сур'ёзных напрамкаў бяспекі краіны ў цэлым. "Павінен сказаць, што яна сёння (вы гэта як ніхто ведаеце) высунулася на пярэдні план у функцыянаванні любой дзяржавы. Скажам прама (не дай бог, вядома): любая халодная ці тым больш гарачая вайна ніколі не пачынаецца без інфармацыйнага ціску і проціборства. Таму ў больш маштабным, сур'ёзным ключы мы гэтую праблему ўсебакова прааналізуем на бліжэйшым пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі. Гэта пытанне нумар адзін, якое мы разгледзім", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

"Прапагандаваць нам асабліва не трэба. А весці барацьбу за свае прынцыпы, падымаць імідж нашай краіны - гэта трэба. І супрацьстаяць, асабліва ў СМІ, тым нападам, якія робяцца на Беларусь (а яны часам з розных бакоў робяцца), мы павінны ўмець. І нам трэба ў гэтым плане вызначыцца. Менавіта інфармацыйная бяспека ў кантэксце СМІ, асабліва інтэрнэту, - гэта асноўнае пытанне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што пры гэтым галоўная тэма - эфектыўнасць. "Эфектыўнасць у нас пакуль слабая, асабліва ў проціборстве з рознага роду каналамі, старонкамі і сайтамі ў інтэрнэце. Вы бачыце, што сёння адбываецца. Мы слаба процідзейнічаем. Але спецыялістаў, прафесіяналаў у нас хоць адбаўляй. Проста не было адпаведнай арганізацыі. Гэта трэба ўмець рабіць ", - растлумачыў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, таксама наспела пытанне стварэння арганізацыі, якая будзе ацэньваць рэйтынгі СМІ. "Але яе трэба зрабіць такой, каб ёй давяралі людзі і, перш за ўсё, СМІ, якія будуць падлягаць гэтай ацэнцы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін блок пытанняў на нарадзе датычылася рэкламнага рынку Беларусі. "Трэба паглядзець, як яго можна абараніць, калі ў гэтым ёсць пэўная патрэба. Словам, у якім кірунку, у якім кантэксце мы будзем дзейнічаць у плане рэкламы ў СМІ, каб гэтыя грошы засталіся перш за ўсё ў нас у краіне, у вас - вядучых сродкаў масавай інфармацыі ", - адзначыў беларускі лідар.

На нарадзе прысутнічалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, кіраўнікі СМІ, эксперты.

Выбар рэдакцыі

Культура

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

Карэспандэнты «Звязды» сустрэліся са сваячкай Паўліны Мядзёлкі

12 верасня 1893 года ў сям'і Вінцэнта і Францішкі Мядзёлкаў нарадзілася дачка, якой далі прыгожае імя Паўліна. 

Грамадства

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто пашкоджвае дрэвы ў вашым садзе?

Хто, як не вучоныя Інстытута пладаводства, ведае, як атрымаць добры ўраджай і засцерагчы сад ад хвароб.

Культура

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Вольга Падгайская: Калі праект і здараецца, то ў якасці ледзь не выключэння

Гэта трэба, канешне, проста паслухаць — музыку аднаго з найдзіўнейшых сучасных беларускіх кампазітараў. 

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.