Вы тут

У зімовай школе БДУ па фізіцы і матэматыцы адбыўся першы выпуск


18 студэнтаў Сумеснага інстытута Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта (Dalian University of Technology, ДПУ) і БДУ прайшлі навучанне ў зімовай школе па фізіцы і матэматыцы для кітайскіх студэнтаў. Яна была арганізавана на базе фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў БДУ. У школе навучаліся першакурснікі і другакурснікі спецыяльнасцяў «Прыкладная фізіка» і «Інжынерная механіка».


Праграма праводзілася на англійскай мове. Расклад кітайскіх слухачоў уключаў лекцыйныя гадзіны і практычныя заняткі па фізіцы, матэматыцы, механіцы і англійскай мове. Акрамя таго, для студэнтаў падрыхтавалі экскурсіі ў музеі БДУ, Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», Парк высокіх тэхналогій і Індустрыяльны парк «Вялікі камень».

«У нашых студэнтаў ёсць вялікая цікавасць да Беларусі. Навучанне ў зімовай школе дае шанц даведацца не толькі пра БДУ, яго гісторыю, навуковыя дасягненні, выкладчыкаў, але і пра краіну», — падзялілася ўражаннямі кіраўнік групы кітайскіх студэнтаў Лю Сулін.

Кіраўнік Сумеснага інстытута ДПУ-БДУ з беларускага боку Аляксей Тоўсцік лічыць, што правядзенне такіх школ спрыяе збліжэнню ўніверсітэтаў і наладжванню сяброўскіх кантактаў. У будучыні плануецца рэгулярна ажыццяўляць падобныя адукацыйныя праграмы.

Заключным мерапрыемствам зімовай школы стаў міжнародны конкурс «International Public Speaking Competition». На ім кітайскія і беларускія студэнты распавялі пра ўклад выбітных  вучоных сваёй краіны ў развіццё сусветнай навукі. Па выніках спаборніцтва ўдзельнікаў узнагародзілі дыпломамі і памятнымі прызамі.

Сумесны інстытут Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны ў 2017 годзе. У яго склад уваходзяць тры факультэты: прыкладной  фізікі, інжынернай механікі, матэматыкі і прыкладной матэматыкі. Сумесная адукацыйная ўстанова функцыянуе ў горадзе Далянь (КНР). Навучанне ў ёй праходзяць 80 студэнтаў першага курса і 79 студэнтаў другога курсу. Выкладанне 30% курсаў забяспечваюць выкладчыкі фізічнага і механіка-матэматычнага факультэтаў БДУ. Навучанне і абарона дыпломаў ажыццяўляецца ў ДПУ на англійскай мове. Пасля заканчэння інстытута студэнты атрымаюць два дыпломы — ДПУ і БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя: У кожнага свой рэцэпт поспеху

Аляксандра Герасіменя — сапраўдны баец, а яшчэ — клапатлівая маці і жонка. І проста працавіты чалавек, які не ведае перашкод.

Грамадства

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Якія сацыяльныя ініцыятывы беларусаў атрымалі прызнанне на Sосіаl Wееkеnd

Прыз сімпатый гледачоў заваявала ініцыятыва «Школа бацькоўства».

Грамадства

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Гісторыя дзяўчыны, якая перамагла анарэксію

Здараецца, што ў пагоні за прыгожай фігурай некаторыя дзяўчаты зусім перастаюць есці.

Грамадства

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Успаміны былой вязніцы пра Саласпілскі лагер смерці

Яна добра памятае той летні дзень. За акном сталі чутныя роў матацыклаў і нямецкая гаворка.