Вы тут

У Віцебску абмеркавалі актуальныя тэмы развіцця рэгіёна


Абласны семінар «Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання па рашэнні некаторых пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва» пачаўся з узнагароджвання найбольш актыўных.


Цікава, што сярод іншых ганаровыя граматы ад старшыні аблсавета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева атрымалі старэйшыны вёсак. Чарговы раз ён нагадаў, што менавіта гэтыя людзі дапамагаюць вырашаць актуальныя праблемы землякоў. Яны як звяно паміж уладай і людзьмі.

Віцебшчына — лідар сярод абласцей па колькасці населеных пунктаў — больш чым 6,2 тысячы, амаль у палове вёсак жывуць ад пяці да дзесяці чалавек...

На семінары прагучала і тэма падрыхтоўкі да знамянальных свят. У прыватнасці, у лютым — 30-гадовы юбілей вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Таму трэба, каб кожны з тых, хто выконваў інтэрнацыянальны доўг, адчуў павагу, клопат. І калі трэба, мясцовая ўлада павінна аказаць падтрымку ў лячэнні і іншых пытаннях. Вобласць актыўна рыхтуецца годна адсвяткаваць і 75-гадовы юбілей вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І канешне, у цэнтры ўвагі павінны быць тыя, каму мы абавязаны Перамогай.

Ішла гаворка і аб тым, што робіцца па папярэджанні гібелі і траўматызму людзей пры ўзнікненні пажараў, іншых надзвычайных сітуацый. А таксама аб мерах, якія прымаюцца праваахоўнікамі сумесна з органамі мясцовага кіравання і самакіравання па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.

Шмат увагі было аддадзена і вельмі актуальнай тэме садзейнічання ў працаўладкаванні тых, хто не заняты ў эканоміцы. На Віцебшчыне каля 11,8 тысячы грамадзян не працуюць, пры гэтым не з'яўляюцца беспрацоўнымі. Старшыня аблсавета нагадаў, што такія цяпер павінны поўнасцю аплачваць некаторыя камунальныя паслугі. Але, каб не было памылак, трэба вельмі ўважліва пераправерыць адпаведныя спісы. У некаторых раёнах гэта праца завершана. Але ёсць рэгіёны, дзе яшчэ мясцовая ўлада не валодае поўнай інфармацыяй. І трэба ўважліва вывучыць кожны выпадак індывідуальна, давесці да ведама людзей патрабаванні Дэкрэта № 3. Адказныя асобы павінны зрабіць усё магчымае, каб людзі маглі знайсці сабе занятак, плаціць падаткі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Дайсці трэба да кожнага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?