Вы тут

Абраны Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця


Падчас форуму ўзнагародзілі найлепшых юнакоў і дзяўчат у двух конкурсах. 17 з іх было прысвоена званне «Маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця». А траіх адзначылі як пераможцаў у конкурсе коміксаў «Супергероі для супермэт».


Каб атрымаць званне пасла, маладыя людзі прайшлі некалькі этапаў. На першым неабходна было абраць адну з МУР, якую яны хочуць прадстаўляць, і апублікаваць свой матывацыйны пост ва «УКантакце», «Фэйсбуку» ці «Інстаграме». Журы ацаніла каля 250 такіх заявак і адабрала ўдзельнікаў фіналу, які прайшоў у студзені. У ім 32 канкурсанты прэзентавалі ўласныя праекты і праграмы па дасягненні адной з МУР. Сярод іх былі ідэі па стварэнні музея экалогіі і тэхнагенных катастроф, павышэнні фінансавай адукаванасці падлеткаў і іншыя.

Конкурс коміксаў «Супергероі для супермэт» праводзіўся летась з 24 верасня да 20 лістапада. Удзельнікам неабходна было прыдумаць свайго супергероя або супергераіню, расказаць, як яны маглі б дапамагчы Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. У конкурсе ўдзельнічалі хлопцы і дзяўчаты ад 12 да 22 гадоў.

Трэцяе месца заняла Рэната СІВАКОВА з вёскі Паташня Мёрскага раёна, вучаніца Павяцкай яслі-сад — сярэдняй школы. Яна намалявала комікс з Місіс МУР, якая змагаецца з бруднай вадой.

Другая прыступка п'едэстала засталася за Максімам МАРОЗАВЫМ, студэнтам факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яго герой — Алесь Журка, у якога ёсць ідэі, як нашай краіне дасягнуць адразу некалькіх Мэт устойлівага развіцця.

Пераможцай стала Ганна КАВЕЦКАЯ, вучаніца сталічнай сярэдняй школы № 201. Яна стварыла МУРавіка — гэта дух Беларусі, які сцеражэ прыроду. Ён вучыць дзяцей ачышчаць ваду, берагчы рэсурсы, разам вырашаць праблемы экалогіі, піша кнігі пра беларускую прыроду. МУРавік знаходзіць новыя, бяспечныя для навакольнага асяроддзя крыніцы энергіі. А дапамагаюць яму духі прыроды.

Надзея АНІСОВІЧ

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».