Вы тут

Ідзе прыём заявак на ўдзел у новым праекце «да/ПАСЛЯ»


Трэба штосьці мяняць. Зрабіць гэта запрасілі сваіх глядачак вядучыя праграмы «Дзень у вялікім горадзе» на тэлеканале «Беларусь 1». Тут поўным ходам ідзе прыём заявак на ўдзел у новым праекце «да/ПАСЛЯ».


Паводле яго ўмоў, каманда прафесіяналаў — візажыстаў, стылістаў і парыкмахераў — абавязваецца стварыць для некалькіх жыхарак вялікага горада розныя вобразы. А каб трапіць у шэрагі ўдзельніц эксперымента, глядачкам ва ўзросце 25 і больш гадоў неабходна падпісацца на акаўнты праграмы «Дзень у вялікім горадзе» ў сацсетках або даслаць заяўку на паштовы адрас: 220014, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з пазнакай «Дзень у вялікім горадзе». У лісце трэба расказаць пра сябе і адказаць на пытанне, чаму ўдзел у праекце важны асабіста для вас, і дадаткова прыкласці некалькі фотаздымкаў. Параўнальныя вынікі «да» і «пасля» будуць прадстаўленыя ў хуткім часе ў прамых эфірах праекта.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Фота прэс-службы БТРК

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.