Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні варта стрымаць жаданне выдаваць крытычныя каментарыі па любой нагодзе. Вашу з'едлівасць запомняць надоўга, і ў патрэбны момант можаце апынуцца без падтрымкі толькі таму, што мелі неасцярожнасць ляпнуць нешта крыўднае. У панядзелак і аўторак атрымаецца зрабіць на партнёраў спрыяльнае ўражанне. У чацвер будзьце гатовыя да выпрабавання, але вы пераадолееце цяжкасці. У нядзелю душа папросіць спакою і адзіноты, зрабіце сабе перадышку, гэта спрыяльна адаб'ецца на здароўі.

Фота: goodfon.ru

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні спатрэбіцца садзейнічанне ўплывовых знаёмых і надзейных сяброў. Добрае будзе выяўляцца незаўважна: сустрэчы з сябрамі, новыя магчымасці на працы, занятак спортам. Будзьце актыўныя ў прафесійных справах, не чакайце, пакуль вашы дасягненні хто-небудзь прысвоіць. У чацвер рэкамендуецца быць напагатове і не спрачацца па дробязях. У выхадныя пэўныя цяжкасці будуць падпільноўваць у хатніх справах і ў зносінах з дзецьмі.

БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні пры мінімуме намаганняў зможаце змяніць сваё жыццё да лепшага, прычым як асабістае, так і прафесійнае. Вас чакае выкананне многіх жаданняў. Гэта час, калі мары становяцца рэальнасцю. Зможаце закласці асновы для новых здзяйсненняў. Плённай будзе творчасць, адыход ад традыцыйных прынцыпаў, крэатыўныя ідэі. Не бойцеся выйсці з зоны камфорту, зрабіць штосьці новае і нечаканае.

РАК. Гэты тыдзень — удалы час для прымірэння і праявы аптымістычнага погляду на жыццё. Шчырасць, дабрыня і шчодрасць прынясуць поспех. У панядзелак варта часова звузіць кола зносін, не расходуйце сілы на пустую балбатню. У аўторак жаданні пачнуць выконвацца, калі яны не зусім фантастычныя. Дэвіз на пятніцу: «Спакой і толькі спакой» — што б ні здарылася, не раздражняйцеся. У нядзелю лепш устрымацца ад актыўнай дзейнасці ў любых сферах.

ЛЕЎ. На гэтым тыдні вы зможаце вылучыць галоўнае, вызначыць мэту, і тады ёсць імавернасць яе дасягнуць. У панядзелак ці аўторак перад вамі могуць адкрыцца новыя далягляды. У чацвер магчымыя пэўныя праблемы юрыдычнага плана, вытокі якіх знаходзяцца ў нядаўнім мінулым, але з якімі ўдасца справіцца ў канцы тыдня. Блізкія людзі праявяць клопат і ўвагу, іх дапамога будзе адчувацца ва ўсім, гэта будзе падтрымліваць і радаваць.

ДЗЕВА. Каб пазбегнуць ускладненняў на працы, не старайцеся перакласці свае справы на іншых. Аўторак абяцае быць сумнаватым. Паспрабуйце не ўпадаць у дэпрэсію, тужлівыя думкі ганіце ад сябе прэч. У сераду ўменне знайсці агульную мову з рознымі людзьмі абяцаюць вам поспех і прыбытак. Субота можа стаць днём прасоўвання наперад, калі хочаце нешта змяніць у сваім жыцці — дзейнічайце.

ШАЛІ. Надыходзіць цікавы час, багаты на разнастайныя падзеі. Працы — непачаты край, дзе ёсць месца і для творчасці, і для рэалізацыі новых і старых ідэй. Вынікі будуць прама прапарцыянальна залежаць ад затрачаных сіл, натхнення і добрасумленнасці. Аднак старайцеся не ўзвальваць на сябе занадта шмат. Лепш за ўсё працаваць у камандзе.

СКАРПІЁН. У працы нядрэнна б заняцца новымі і нявывучанымі напрамкамі. Але ў любым выпадку пазбягайце радыкальных рашэнняў, новае павінна стварацца паступова. У вас цяпер у прафесійнай і асабістай сферах вельмі камфортная сітуацыя. Тыдзень можа быць звязаны са значнымі падзеямі, якія адбываюцца ў вашым жыцці. Памятайце пра адказнасць за тых, каго прыручылі. У выхадныя не сядзіце дома, зазірніце да сяброў.

СТРАЛЕЦ. У панядзелак спаборніцтва з раптоўнымі канкурэнтамі можа паглынуць усе вашы думкі, паспрабуйце своечасова спыніцца. Вам нічога не трэба нікому даказваць, галоўнае — упэўненасць у сабе. У сераду не шкадуйце сіл і часу на сям'ю. Чым больш вы аддаяце цяпла і клопату, тым больш атрымаеце ўзамен.

КАЗЯРОГ. Выдатны тыдзень для творчасці і кар'еры. Ваша працаздольнасць здзівіць усіх, і вас у першую чаргу. Засяроджанасць і паслядоўнасць у справах будзе адзначана, і ёсць шанец, што ўзнагароджана. Не варта шмат расказваць, асабліва пра асабістае, ды і пра чужыя тайны. Больш слухайце, інакш можаце прапусціць важную інфармацыю, звязаную з найбліжэйшай будучыняй. У выхадныя будзьце вельмі асцярожныя са спакусамі і не хваліцеся дасягненнямі.

ВАДАЛІЎ. Вы як ніколі раней блізкія да таго, каб дасягнуць вяршыні ў кар'еры. На гэтым тыдні мора вам будзе не вышэй калена, цяжкасці будуць толькі распаляць і з'явяцца стымулам да развіцця. У сераду вы станеце занадта недаверлівыя, але блізкія людзі вам не хлусяць. У пятніцу могуць адбыцца важныя падзеі ў сямейным жыцці. У нядзелю лепш не мітусіцца і не даваць пустых абяцанняў.

РЫБЫ. Зможаце дасягнуць вялікіх поспехаў пры рэалізацыі тых задач, якія дыктуюцца імгненнай неабходнасцю. Толькі пазбягайце паспешлівасці, рабіце ўсё калі не па вызначаным загадзя плане, то хаця б паслядоўна. Змены, якіх вы так доўга чакалі, не наступяць без вашай актыўнасці. Вельмі карысна раіцца з калегамі і часцей выходзіць у свет. Новыя знаёмствы могуць адыграць важную ролю ў вашым жыцці. Калі будзеце спакойныя і ўпэўненыя ва ўласных сілах, то можаце разлічваць на шанцаванне і поспех.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.