Вы тут

Што рабіць, калі «камуналку» памылкова налічылі па тарыфе для незанятых


Тым, каго памылкова занясуць у базу незанятых і налічаць жыроўку «па поўнай», трэба будзе звярнуцца ў камісію і пацвердзіць сваю занятасць. Пасля гэтага аплату «камуналкі» перагледзяць. Пра гэта расказаў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй ЛАБОВІЧ падчас анлайн-канферэнцыі на сайце ведамства. Ён дадаў, што новыя паслугі, за якія не занятым у эканоміцы давядзецца плаціць па стапрацэнтным тарыфе, уводзіць не плануецца.


Першы намеснік міністра звярнуў увагу яшчэ на пару момантаў дзеяння дэкрэта. Так, тым, хто працуе за мяжой, трэба даслаць у камісіі дакументы, якія гэта пацвярджаюць. Прычым паперы павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову і афіцыйна завераны арганізацыяй, якая надзелена правам сведчыць правільнасць перакладу ў адпаведнасці з заканадаўствам. Калі ў дакументах пазначаны іх перыяд дзеяння, то да яго заканчэння грамадзян не будуць уключаць у спіс незанятых. Калі ж перыяд не прапісаны, то максімальны тэрмін, на які не ўнясуць у базу, — адзін год.

Сёлета пералік тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы павялічыўся. Туды ўвайшлі 52 раёны і горад Бабруйск. Апошні аказаўся ў ліку праблемных з дзвюх прычын: высокі працэнт вымушанай няпоўнай занятасці і нізкі тэмп росту колькасці занятых у эканоміцы. Хоць у іншых гарадах абласнога падпарадкавання, што былі ў леташнім спісе тэрыторый з напружанай сітуацыяй, справы палепшыліся.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Звяртайцеся ў камісію

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».