Вы тут

Люты стартуе адлігай


Тэмпературны фон будзе ў асноўным на 5—9 градусаў вышэй за кліматычную норму


У выхадныя атмасферныя франты, якія ссоўваюцца з поўдня Еўропы, прынясуць новую порцыю цяпла і вільгаці.

Ападкі будуць выпадаць у асноўным у выглядзе дажджу, што ў спалучэнні са станоўчымі тэмпературамі прывядзе да раставання снегу, і ў паўднёва-заходніх раёнах краіны снег растане, а на астатняй тэрыторыі значна паменшыцца, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У першы дзень лютага чакаецца на большай частцы тэрыторыі краіны дождж і мокры снег, у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу. Месцамі чакаецца туман, галалёд, дарогі будуць слізкімі. Тэмпература паветра будзе ў межах ад мінус 2 градусаў да 3 цяпла. У выхадныя дні надвор'е ў краіне будуць вызначаць атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы міжземнаморскага паходжання.

Кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца і ў суботу на большай частцы тэрыторыі краіны. Месцамі туман, уначы і раніцай на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 3 марозу да 2 цяпла, удзень — ад нуля да плюс 6 градусаў. У нядзелю часам чакаецца дождж. Месцамі туман, уначы на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўначы чакаецца ад мінус 1 градуса да 4 цяпла, удзень — ад нуля да плюс 7 градусаў.

У панядзелак і аўторак таксама будзе анамальна цёплае надвор'е. У першы дзень тыдня пад уплывам франтальнага раздзелу месцамі, пераважна па паўночным захадзе краіны, пройдуць дажджы. У асобных раёнах туман, уначы і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы будзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла, удзень чакаецца 1—6 вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у сярэдзіне наступнага тыдня з паўночна-заходнімі патокамі ў атмасферы на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш халодная паветраная маса скандынаўскага паходжання. Пахаладае.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.