Вы тут

Кітай стаў найбуйнейшым спажыўцом шоўку


20 млн фермераў займаюцца вырошчваннем шаўкапрада.


Як адзначыў ганаровы старшыня Кітайскай асацыяцыі шоўку Ян Юн’юань, што ў Кітаі аб'ём продажаў шоўку на ўнутраным рынку склаў 60 працэнтаў, а Кітай стаў найбуйнейшым у свеце спажыўцом шоўку, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Па словах Ян Юн’юаня, пасля ўвядзення палітыкі рэформаў і адкрытасці шаўковыя вырабы пачалі арыентавацца на ўнутраны рынак.  Зараз у кітайскай шаўковай прамысловасці назіраецца тэндэнцыя павышэння цэнаў і павелічэння прыбытку.

Паводле дадзеных Міністэрства камерцыі, у 2017 годзе плошча тутавых дрэў у Кітаі склала 11,83 млн му.  У краіне налічвалася 20 млн фермераў, якія займаюцца вырошчваннем шаўкапрада.  Аб'ём выпуску тутавых коканаў дасягнуў 643 тыс. тон.

Акрамя таго, зона па вырошчванню шаўкапрада з 2006 года была перанесена з паўднёва-ўсходняга ўзбярэжжа ў цэнтральныя і заходнія раёны.  У 2017 годзе ў цэнтральных і заходніх раёнах вырошчвалі 82 працэнта шаўкапрада Кітая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.