Вы тут

У Гродзенскай вобласці МАЗ уехаў у жылы дом


"МАЗ" з прычэпам знёс плот і ўрэзаўся у дом у вёсцы Глушнева, гаворыцца на сайце ДАІ Гродзенскай вобласці.


У выніку ўдару пашкоджанні атрымалі аўтамабіль і будынак. Апошнім гаспадары карыстаюцца як дачай, у момант ДТЗ у доме нікога не было. Шафёр вялікагруза ўцалеў.

Як высветлілася пазней, калі кіроўца грузавой машыны праязджаў населены пункт, то ўбачыў трактар, які рухаўся насустрач, і ўзяў правей, жадаючы размінуцца з тэхнікай. Справіцца з кіраваннем грузавіка ў мужчыны не атрымалася. "МАЗ" з'ехаў з дарогі, зваліў частку плота і стукнуўся ў вугал будовы.

Фота: gaigrodno.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.