Вы тут

Чаго вы не ведалі пра відэаназіранне


Відэаназіранне — гэта эфектыўны спосаб кантролю за кватэрай, домам, аб'ектам бізнесу і грамадскай бяспекай. Сучасныя камеры маюць неабмежаваныя магчымасці для сачэння, дзякуючы чаму ўладальнік сістэмы ў курсе любых падзей.


Два апе­ра­та­ры пра­цу­юць у дыс­пет­чар­скай сіс­тэ­мы ві­дэа­на­зі­ран­ня  Лон­дан­ска­га ра­ё­на Іс­лінг­та­на, ку­ды па­сту­па­юць сіг­на­лы са шмат­лі­кіх  ву­ліч­ных ка­мер. Дзя­ку­ю­чы раз­ві­той га­рад­ской сіс­тэ­ме ві­дэа­на­зі­ран­ня  атры­ма­ла­ся знай­сці ві­на­ва­тых у тэ­рак­тах 2005 го­да, ка­лі за­гі­ну­лі 52 ча­ла­ве­кі.

У твары сваіх кліентаў углядаюцца больш за тры мільёны банкаматаў. Дзясяткі тысяч прылад аўтаматычнага распазнавання аўтамабільных нумароў устаноўлены на магістралях. Колькі людзей носяць нагрудныя відэарэгістратары, невядома, але такіх таксама становіцца ўсё больш — і гэта не толькі прадстаўнікі праваахоўных органаў, але і кантралёры ў грамадскім транспарце, супрацоўнікі бальніц і іншыя. Расце колькасць і персанальных прылад сачэння — аўтамабільныя відэарэгістратары, камеры на шлемах веласіпедыстаў, дамафоны з відэакамерай.

Відэаназіранне — гэта самы хуткарослы сегмент на рынку сістэм бяспекі. Па розных ацэнках, штогод ён будзе дадаваць па 16 % у год і да 2020-га яго аб'ём дасягне 70 мільярдаў долараў. Дакладную колькасць камер, устаноўленых па ўсім свеце, не бярэцца падлічыць ніхто. Тым часам, паводле некаторых ацэнак, штогод у свеце прадаецца 106 мільёнаў новых камер відэаназірання.

Характэрна, што большая частка прылад знаходзіцца ў азіяцкіх краінах. Аднак, нягледзячы на гэта, самым кантраляваным горадам планеты з'яўляецца Лондан, укараненне відэасістэм у якім пачалося яшчэ ў 60-х гадах. А сёння сярэднестатыстычны жыхар Лондана трапляе ў аб'ектыў відэакамер да 300 разоў у суткі. Дарэчы, менавіта ў сталіцы Англіі ў ліпені 1960 года былі ўстаноўлены дзве першыя ў свеце камеры відэаназірання, задачай якіх быў кантроль на Трафальгарскай плошчы за натоўпам, які прыйшоў назіраць за афіцыйным візітам тайскай каралеўскай сям'і.

Зразумела, не толькі супраць тэрарыстаў і іншых злачынцаў паліцыя змагаецца з дапамогай сістэм відэаназірання. Ёсць задачы і прасцейшыя, якія выклікаюць немалы грамадскі рэзананс. Напрыклад, не так даўно ў Лондане выкід смецця з акна аўтамашыны стаў карацца буйным штрафам. Усім аўтаўладальнікам сталіцы туманнага Альбіёна зараз прыходзіцца плаціць штраф, калі сам кіроўца ці хто-небудзь з пасажыраў выкіне праз акно машыны смецце. Такія парушэнні фіксуюцца відэакамерамі, якія размешчаны ўздоўж практычна ўсіх англійскіх аўтастрад. Штраф прыходзіць па пошце, і не мае значэння, хто менавіта выкідваў смецце, таму што адказнасць кладзецца непасрэдна на ўладальніка аўто. Дарэчы, мінімальная сума за выкінутае з акна аўто смецце — 100 фунтаў — гэта амаль 290 беларускіх рублёў! У полі зроку мільёнаў відэакамер, устаноўленых у Вялікабрытаніі, — таксама няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі і нават... кучкі, якія застаюцца на газонах пасля сабак. Таму некаторыя англічане скардзяцца, што мясцовыя ўлады выкарыстоўваюць камеры, каб пераследаваць іх за дробныя і нават ілюзорныя правапарушэнні.

Між тым Вялікабрытанія стане першай краінай у свеце, дзе неўзабаве будуць фіксавацца практычна ўсе перамяшчэнні аўтамабільнага транспарту. Выкарыстоўваючы сетку камер, якія аўтаматычна счытваюць нумарныя знакі ўсіх машын, якія праязджаюць міма, плануецца стварыць велізарную базу даных перамяшчэнняў аўтатранспарту, для таго каб паліцыя і службы бяспекі маглі аналізаваць любую паездку, зробленую кіроўцам на працягу некалькіх гадоў.

У цяперашні час сістэмы відэаназірання сталі даваць не толькі стандартныя магчымасці прайгравання і запісу відэапатоку з камеры. Яны дазваляюць у аўтаматычным рэжыме вырашаць мноства задач без удзелу чалавека, пачынаючы ад простага дэтэктавання руху ў зоне назірання, заканчваючы высокадакладным падлікам машын, якія праехалі, або людзей, якія прайшлі (сістэма падліку наведвальнікаў).

Бо­стан­ская кам­па­нія Shooter Detectіon Systems рас­пра­ца­ва­ла на­сцен­ны пры­бор (увер­се), які да­па­мо­жа вы­явіць у бу­дын­ку страл­ка.  Сіс­тэ­ма аб­ста­ля­ва­на пра­гра­май, якая рас­па­знае гу­кі стрэ­лаў,  а інф­ра­чыр­во­ныя дэ­тэк­та­ры рэ­агу­юць на дуль­нае по­лы­мя.

  • — Першая ў свеце сістэма відэаназірання была створана ў Германіі кампаніяй Sіemens у 1942 годзе для назірання за выпрабаваннямі ракет «Фау-2» на палігоне Пенемюндзе.
  • — У 1949 годзе быў апублікаваны фантастычны раман Джорджа Оруэла «1984», у якім аўтар апісваў масавае выкарыстанне відэаназірання задоўга да яго распаўсюджання.
  • — У 1956 годзе ў Гамбургу (Германія) паліцыя правяла выпрабаванні вулічнай сістэмы відэаназірання, названай Zauberspіegel («чароўнае люстэрка»).
  • — Відэакамера ў прыватным доме, кватэры або пад'ездзе шматпавярховіка павышае раскрывальнасць злачынстваў да 50 %.
  • — Большасць відэакамер, устаноўленых у свеце, з'яўляюцца аналагавымі.
  • — 10 мая 1997 года ў Брайтане (Вялікабрытанія) адбыліся першыя акцыі пратэсту супраць масавага відэаназірання.
  • — У Вялікабрытаніі на кожныя 11—14 чалавек прыходзіцца адна камера відэаназірання.
  • — У 1998 годзе ў лонданскім раёне Ньюэм упершыню ўстаноўлена сістэма распазнавання твараў. У 2000-х гадах яна дазваляла ідэнтыфікаваць твар чалавека з дакладнасцю, не меншай за 80 %.
  • — Самымі папулярнымі мадэлямі камер з'яўляюцца прылады кітайскай кампаніі Hіkvіsіon.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Усёвідушчае вока

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».