Вы тут

Ігар Шуневіч пра стабільнасць, карупцыю і бяспеку на Еўрагульнях


Размова адбылася падчас падвядзення ў Магілёве вынікаў работы міліцыі за мінулы год. Міністр ахарактарызаваў сітуацыю ў Магілёўскай вобласці, як стабільную.


— Знізілася колькасць заяў у міліцыю ад насельніцтва аб злачынствах і правапарушэннях, менш стала правапарушэнняў, здзейсненых непаўналетнімі, у стане алкагольнага ап'янення, раней судзімымі асобамі, сямейна-бытавых канфліктаў. Больш эфектыўна вядзецца работа па канфіскацыі наркатычных і псіхатропных сродкаў, выяўленні злачынстваў у сферы эканомікі і высокіх тэхналогій. У цэлым узровень бяспекі на Магілёўшчыне дастаткова высокі. І гэта не толькі заслуга міліцыі, але і ўлады, якая забяспечвае адпаведную якасць жыцця, — адзначыў міністр.

У краіне ідзе мэтанакіраваная барацьба з карупцыяй. Перыядычна агучваюцца новыя фігуранты крымінальных спраў, але, як кажа Ігар Шуневіч, гэта сведчыць толькі аб празрыстасці сістэмы і вельмі высокую эфектыўнасць барацьбы з гэтым злом.

— Наша работа ацэнена міжнароднымі экспертамі ў тым ліку, — падкрэсліў ён. — Перамагчы карупцыю цалкам не магчыма, але зрабіць сітуацыю кіруемай, мы ў стане. У краіне створана вельмі эфектыўная заканадаўчая база, вырасла інфармаванасць насельніцтва, наладжаны ведамасны нагляд. Летась па сістэме органаў унутраных спраў каля 30 крымінальных спраў было распачата па заявах работнікаў — у асноўным яны датычыліся прапаноў хабару супрацоўнікам ДАІ. Пазалетась лічба была больш сціплай. Калі кіраўнікі ўсіх ведамстваў будуць зацікаўлены знішчыць карупцыю, эфектыўнасць барацьбы з ёй яшчэ больш павысіцца.

Міністр таксама пракаментаваў, як міліцыя збіраецца наладжваць бяспеку на сёлетніх ІІ Еўрапейскіх гульнях:

— Вопыт вялікі, мы неаднаразова забяспечвалі парадак і грамадскую бяспеку на падобных мерапрыемствах, сіл і сродкаў у нас хапае. Прыцягваць кагосьці для ажыццяўлення праваахоўных функцый не збіраемся. У якасці эксперта ў нас магчыма з'яўленне прадстаўніка Інтэрпола або іншай праваахоўнай структуры. Мы гэта зараз абмяркоўваем. Але вялікай неабходнасці ў дапамозе збоку, паўтаруся, няма. Мы ў стане справіцца самі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Бяспека перш за ўсё

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.