Вы тут

Не май сто рублёў...


Звяздоўцы — людзі добразычлівыя: убачыўшы на сваім паверсе гасцей (каб не казаць чужых), як правіла, вітаюцца, прапануюць дапамагчы — знайсці патрэбны кабінет, чалавека...

Хоць прымаецца гэта і не заўжды.

— Дзякуй... Мы самі, — пачулі, напрыклад, надоечы ад дзвюх прыгажунь, што хадзілі ад кабінета да кабінета, на дзвярах чытаючы прозвішчы.

«Мусіць, прыз забіраць прыехалі?» — здагадаліся гаспадары.


Як высветлілася — не толькі. Галіне Уладзіміраўне Ціханенцы з Чашнікаў, падпісчыцы «Звязды» з амаль трыццацігадовым «стажам», і яе дачцэ Таццяне, якая вырасла з гэтай газетай, проста цікава было прайсціся па калідоры, паглядзець, за якімі дзвярыма пішуцца навіны, дзе нараджаецца «Сямейная газета» і «Краіна здароўя», дзе кабінет Алены Ляўковіч, дзе, нарэшце, той «провад», на якім гадамі збіраецца народ...

Цікавая там выйшла размова, падчас якой высветлілася, што Галіна Уладзіміраўна ўважліва адсочвае «перамяшчэнне» звяздоўскіх рубрык і кадраў, то-бок ведае, што (канкрэтна) на старонках нядаўна з'явілася, а што чамусьці знікла, хто з нашых супрацоўнікаў сышоў, а хто ўладкаваўся на працу. Само сабою — хто ажаніўся (была віншаванка), хто каго нарадзіў, куды з'ездзіў, адзначыў юбілей...

З фотакарэспандэнтам Яўгенам Пясецкім падчас адной з камандзіровак яны, напрыклад, ужо сустракаліся, кніжку з «Простай мовай» маюць (другую — купілі ў той жа дзень), падпіску на газету аднойчы выйгравалі, а гадоў, можа, з дзесяць таму...

— Я, відаць, некаму падарунак зрабіць хацела, — спрабавала ўспомніць падпісчыца, — паклала ў канверт дзесяць долараў. А потым, забыўшыся, — туды ж звяздоўскі купон на розыгрыш прызоў — і ў рэдакцыю... Адтуль мне адразу ліст: маўляў, грошы вяртаем — як памылкова дасланыя... Тое пісьмо я дагэтуль захоўваю... І заўжды ўсміхаюся.

Трошкі радасці падарыў падпісчыцы і нядаўні розыгрыш прызоў, у якім Галіна Уладзіміраўна выйграла падарункавы сертыфікат універмага «Беларусь» на 100 рублёў. Казала:

— Не ведаю пакуль, што куплю... Пад'едзем туды, паходзім — нешта падбяром. У гэтым надзеі больш на Таццяну, на дачку.

У маці... І ў нас, здаецца, таксама, бо ў спадчыну ж павінна перадавацца не толькі знешнасць, але, дай бог, і павага — да роднай мовы, да газеты, якую некалі, пажаніўшыся, для сябе абралі бацькі.

Валянціна Доўнар

Фо­та Яў­ге­на Пя­сец­ка­га

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто спявае па-беларуску?

Хто спявае па-беларуску?

Адмысловы плэйліст “Звязды” да Дня роднай мовы.

Грамадства

Каранавірус не стане «чорным лебедзем». Чым адгукнецца СОVІD-19?

Каранавірус не стане «чорным лебедзем». Чым адгукнецца СОVІD-19?

Удзельнікі чарговага пасяджэння праекта «Экспертнае асяроддзе» — «Каранавірус: эканоміка страху» ў прэс-цэнтры БелТА спрагназавалі, якія змены адбудуцца на сусветнай прасторы з-за сітуацыі з СОVІD-19.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра суботнік і цікавую гісторыю кахання.

Грамадства

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Гомельскія вучоныя расшыфравалі геном жука-караеда

Каля 80 тысяч гектараў хваёвых лясоў Беларусі за апошнія тры гады пацярпелі ад высыхання — іх пашкодзіў жук-караед.