Вы тут

Калі дым не салодкі?


Антытытунёвы дэкрэт прыраўняе электронныя цыгарэты да тытунёвых вырабаў і яшчэ больш абмяжуе курэнне.

Новы антытытунёвы дэкрэт, падпісаны Прэзідэнтам Беларусі 24 студзеня гэтага года, забароніць курэнне ў многіх грамадскіх месцах. Акрамя таго, на электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх пры продажы і выкарыстанні будуць распаўсюджвацца тыя ж правілы, што і на цыгарэты. Дэкрэт № 2 уступіць у сілу 27 ліпеня 2019 года.


Месцы, дзе курыць нельга, падзеленыя на два тыпы: дзе курэнне цалкам забаронена і дзе абмежавана. Да першага адносяцца ліфты і дапаможныя памяшканні дамоў, дзіцячыя пляцоўкі, тэрыторыі і памяшканні спартыўна-аздараўленчых лагераў, установы адукацыі, рабочыя месцы ў памяшканнях, падземныя пераходы і станцыі метро, прыпынкі грамадскага транспарту, аўтамабілі, у якіх знаходзяцца дзеці да 14 гадоў. У месцах другой катэгорыі — дзе курэнне абмежавана — да моманту ўступлення дэкрэта ў сілу павінны абсталяваць спецыяльныя пляцоўкі для курэння. Да такіх месцаў адносяцца гандлёвыя цэнтры і рынкі, аб'екты грамадскага харчавання, установы аховы здароўя, спорту і культуры, вакзалы, вытворчыя будынкі і памяшканні, пляжы.

У прыватнасці, на аб'ектах грамадскага харчавання, скажам у кафэ, дзе ёсць залы для тых, хто курыць, іх можна пакінуць, але такія памяшканні павінны быць абсталяваны сістэмамі выцяжкі.

— Гэта патрэбна, каб тытунёвы дым не паступаў у залы для тых, хто не курыць, — растлумачыла загадчык аддзела грамадскага здароўя Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Вольга Бартман.

А вось забараніць курэнне на балконах пакуль не ўдалося. Як растлумачыла Вольга Бартман, гэта пытанне доўгі час абмяркоўвалася з юрыдычнай службай.

— Паколькі балкон з'яўляецца часткай кватэры, а гэта ўласнасць жыльца, то тут складана прад'явіць патрабаванне, што курыць забаронена.

За парушэнне новых нормаў прадугледжаны штрафы. Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Сяргей Красуцкі, максімальны штраф — чатыры базавыя велічыні, або 102 рублі.

Дакумент прадугледжвае і іншыя меры па абмежаванні курэння. Начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Віялета Бразоўская расказала, што з 1 студзеня
2020 года да магазінаў, гандлёвая плошча якіх большая за 1000 кв. м, уводзяцца патрабаванні прадаваць тытунёвыя вырабы, электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх толькі праз адасобленыя таварныя аддзелы.

А з 1 студзеня 2022 года будзе ўведзена забарона на захоўванне і продаж тытунёвых вырабаў у магазінах і павільёнах з абсталявання, размешчанага над касамі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».