Вы тут

“Серабро” для “Купалінкі”


Вакальны гурт з Даўгаўпілса паспяхова выступіў на Міжнародным конкурсе­ фестывалі “Parіbіo daіna” (“Песні памежжа”) у Вільнюсе


Гурт “Купалінка” ў Вільнюсе

Напрыканцы лістапада ў Вільнюсе прайшоў традыцыйны Міжнародны конкурс-фестываль “Parіbіo daіna” (“Песні памежжа”). На ім звычайна гучаць песні на літоўскай, беларускай, латышскай, рускай, польскай і нават кітайскай мовах. З поспехам у фэсце паўдзельнічаў гурт беларускай народнай песні Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК): наша “Купалінка” заняла другое месца.

Дэлегацыя з Даўгаўпілса мела магчымасць агледзець сталіцу Літвы — старажытны Вільнюс, які пэўны час быў беларускай Вільняй, таму ў горадзе шмат беларускіх месцаў. Вільнюс — адзін з найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. У сярэднія вякі ён не раз перажываў пажары, разбурэнні, ды адбудоўваўся зноў. Цяпер гэта ўтульны зялёны горад, дзе каменныя сцены замкавых пабудоў ніяк не кантрастуюць з хмарачосамі на другім беразе рэчкі. У сталіцы, падалося нам, ёсць уласны, досыць жывы, аднак не ліхаманкавы рытм жыцця. Наведаць Вільнюс, атрымаць асалоду ад прагулкі па загадкавым, авеяным легендамі горадзе, па ягоных вузкіх вулачках, дзе невысокія, але доўгія дамы схаваліся пад цёмна-чырвонай чарапіцай, ды яшчэ паўдзельнічаць у прэстыжным фэсце — падзея для “Купалінкі” значная, захапляльная і цікавая.

Міжнародны фестываль “Песні памежжа” праводзіцца з 2003 года ці то ў Вільнюсе, ці то ў Гярвятах (Астравецкі раён Беларусі, дзе жыве шмат літоўцаў). У ім удзельнічаюць аматарскія творчыя гурты суседніх краін, якія беражліва захоўваюць асаблівасці, традыцыі мясцовай песеннай творчасці. У 2017-м фестываль меў дэвіз “Мы — суседзі!”, сабраў два дзясяткі разнапланавых гуртоў. Наша “Купалінка” (мастацкі кіраўнік гурта — Вячаслаў Пятроў) прадставіла на суд журы дзве народныя песні: латгальскую “Аплейк колнам” і беларускую “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”. Удзельнікі гурта не проста па-майстэрску, з запалам спявалі, але й артыстычна абыгралі сюжэты. А яшчэ прыгожыя нацыянальныя беларускія касцюмы артыстаў, безумоўна, файна глядзеліся ў плыні фэсту. І журы тое адзначыла: сярод шматлікіх гуртоў “Купалінка” не толькі заняла прэстыжнае другое месца, але й атрымала яшчэ тры дыпломы ў розных намінацыях, а таксама сувеніры, кветкі, бурныя апладысменты літоўскай публікі.

Варта яшчэ дадаць, што ў ЦБК шмат сяброў і партнёраў у Літве — гэта й дае магчымасць нашым калектывам і дэлегацыям бываць на розных фэстах, конкурсах і святах у Вільнюсе, Швянчонісе, Вісагінасе, Тракаі. Такія культурныя імпрэзы спрыяюць умацаванню сувязяў паміж людзьмі, арганізацыямі, гарадамі й краінамі. А фестываль у Вільнюсе — яшчэ адзін важны крок у гэтым напрамку. Гурт “Купалінка” й на гэты раз з годнасцю выканаў творчую місію, спрацаваў на пашырэнне беларускай культуры ў свеце, а таксама й падвышэнне станоўчага іміджу Даўгаўпілса.

Цэнтр беларускай культуры выказвае шчырую падзяку літоўскім партнёрам, асабіста спадару Альфонсу Аўгулісу за магчымасць наведаць Вільнюс і паўдзельнічаць у песенным конкурсе-фестывалі.

Марыя Памецька, метадыстка Цэнтра беларускай культуры, г. Даўгаўпілс

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.