Вы тут

Прамысловасць на 4,4 трлн долараў


Аб'ём прамысловай вытворчасці Кітая дасягнуў рэкорднага ўзроўню.


У мінулым годзе аб'ём прамысловай вытворчасці Кітая ўпершыню перавысіў адзнаку ў 30 трлн юаняў (каля 4,4 трлн долараў) пры стабільным росце прыбытку і прытоку замежных інвестыцый, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Гэтая лічба складае каля трэці  гадавога ВУП Кітая, які летась вырас на 6,6 працэнта -- да 90,03 трлн юаняў. Па словах міністра прамысловасці і інфарматызацыі КНР Мяа Вэя, у мінулым годзе аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 6,2 працэнта, буйныя прамысловыя прадпрыемствы прадэманстравалі павелічэнне сукупнага прыбытку на 10,3 працэнта.

 Як заўважыў Мяа Вэй, інвестыцыі ў прамысловы сектар таксама выраслі летась на 6,5 працэнта, што на 2,9 працэнтнага пункта больш за паказчык 2017 года. "У 2018 годзе інвестыцыі ў апрацоўчую прамысловасць падскочылі на 9,5 працэнта. Гэта самы хуткі рост з ліпеня 2015 года і паскарэнне на працягу дзевяці месяцаў запар", - адзначыў ён.

 У мінулым годзе Кітай зняў абмежаванні на замежныя інвестыцыі ў такія галіны, як судна-і самалётабудаванне і транспартныя сродкі на новых крыніцах энергіі (NEV).  Уся апрацоўчая прамысловасць краіны ў асноўным была адкрыта для замежных інвестыцый.

 Паколькі Кітай актывізаваў свае намаганні па адкрытасці знешняму свету, прамыя замежныя інвестыцыі ў апрацоўчую прамысловасць у 2018 годзе павялічыліся на 22,9 працэнта - да 41,2 млрд долараў, паведаміў Мяа Вэй.

 Кітай будзе працягваць садзейнічаць высакаякаснаму развіццю апрацоўчай прамысловасці, пашыраць унутраны рынак і падтрымліваць рост у такіх галінах, як аўтамабільны інтэрнэт, NEV, будаўніцтва круізных лайнераў і вытворчасць абсталявання для зімовых відаў спорту.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.