Вы тут

Кітай падняўся ў рэйтынгу лепшых краін свету


У рэйтынгу часопіса US News & World Report.


Кітай падняўся з 20 на 16 месца ў рэйтынгу лепшых краін свету 2019 году па версіі часопіса US News & World Report, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Паведамляецца, што краіны ацэньваліся па шэрагу крытэраў, у тым ліку па турыстычнай прывабнасці, свабодзе для вядзення бізнесу, культурнаму ўплыву, агульнаму ўзроўню жыцця насельніцтва, гістарычнай спадчыне, дзяржаўнай магутнасці, эканамічнаму развіццю.

Лепшай краінай свету ў агульным рэйтынгу прызнана Швейцарыя.  У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Японія, Канада, Германія і Вялікабрытанія.  За імі ідуць Швецыя, Аўстралія, ЗША, Нарвегія і Францыя.  Кітай падняўся на чатыры пазіцыі і знаходзіцца на 16 месцы.

Рэйтынг лепшых краін свету 2019 года быў складзены US News & World Report пры супрацоўніцтве з кансалтынгавай кампаніяй BAVConsulting і ўніверсітэтам штата Пенсільванія.  Ён заснаваны на выніках апытанняў, у якіх прынялі ўдзел звыш 20 тысяч чалавек з 36 краін свету.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».