ВУП на душу насельніцтва ў Шанхаі вырас на 8,8 працэнта.
У мінулым годзе аб'ём валавага ўнутранага прадукту ў разліку на душу насельніцтва Шанхая перавысіў 20 тысяч долараў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Сярэднедушавыя даходы, якія знаходзяцца ў непасрэдным распараджэнні насельніцтва мегаполіса, выраслі на 8,8 працэнта. Пра гэта паведаміў мэр Шанхая Ян Юн, выступаючы з дакладам аб рабоце гарадскога ўрада на штогадовай сесіі муніцыпальнага сходу народных прадстаўнікоў. Як паведаміў Ян Юн, агульны маштаб эканомікі Шанхая летась склаў 3,27 трлн юаней (каля 450 млрд долараў), павялічыўшыся на 6,6 працэнта.
У 2019 годзе Шанхай імкнецца да ажыццяўлення ўстойлівага і высакаякаснага эканамічнага росту, тэмпы якога будуць захоўвацца на ўзроўні 6-6,5 працэнта, заявіў Ян Юн. Летась у мегаполісе было створана 582 тысячы новых працоўных месцаў, каэфіцыент зарэгістраванага беспрацоўя склаў 3,6 працэнта.
У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.
Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.
Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.