Вы тут

Пацярпелі 130 млн чалавек


Летась з-за стыхійных бедстваў у Кітаі.


У мінулым годзе ў Кітаі ад розных стыхійных бедстваў пацярпелі 130 млн чалавек.  Такія дадзеныя былі атрыманы Міністэрствам па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі, Канцэлярыяй Дзяржаўнага камітэта па мінімізацыі шкоды ад стыхійных бедстваў сумесна з іншымі ведамствамі, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

 Паводле дадзеных, 589 чалавек загінулі, 46 прапалі без вестак, 5,25 мільёна  былі тэрмінова эвакуіраваны з-за стыхійных бедстваў, уключаючы паводкі і тайфуны.  У прыватнасці, першы паказчык аказаўся на 59 працэнтаў  ніжэй сярэдняга ўзроўню за апошнія пяць гадоў.

 У выніку стыхійных бедстваў было разбурана каля 97 тыс. пабудоў, што на 78 працэнтаў  меньш за сярэдні ўзровень за апошнія пяць гадоў.  Прамы эканамічны ўрон склаў 264,46 млрд юаняў (каля 38,66 млрд долараў) пры зніжэнні на 34 працэнтаў.  Ад бедстваў таксама пацярпела 20,8 млн гектараў  сельскагаспадарчых палеткаў, пасевы на 2,59 млн га з якіх былі цалкам знішчаны.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.