Аб'ём інфармацыйнага спажывання ў Кітаі адчувальна павялічыўся.
Летась аб'ём спажывання інфармацыі ў Кітаі склаў каля 5 трлн юаней (каля 730 млрд долараў), павялічыўшыся на 13 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам, вынікае з дадзеных Кітайскай акадэміі інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій (CAICT), перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.
"З'яўленне новых фарматаў, новых тэхналогій і новых прадуктаў забяспечвае для інфармацыйнага спажывання велізарны патэнцыял развіцця", - адзначыў даследчык з CAICT Чжан Лі. Па словах спецыяліста, інфармацыйнае спажыванне адыграе важную ролю ў пашырэнні спажывання і ў іншых сферах, выступаючы, такім чынам, у якасці новага рухавіка эканамічнага росту.
Для яго развіцця ў КНР актывізуюцца намаганні па падтрымцы інавацый, звязаных з электроннымі прыладамі, спажывецкімі дронамі, робатамі, якiя аказваюць "разумныя" паслугі, і віртуальнай рэальнасцю.
Кітай мае намер у 2020 годзе давесці аб'ём спажывання інфармацыйных прадуктаў і паслуг да 6 трлн юаняў пры забеспячэнні штогадовага яго росту як мінімум на 11 працэнтаў.
У 1943—1944 гадах легендарнай Хаваншчыны (Івацэвіцкі раён) немец баяўся як агню.
Заўтра ў харвацкай сталіцы пачынаецца міжнародны фестываль дакументальнага кіно ZаgrеbDох, у асноўны конкурс якога адабраны і фільм беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы Summа.
Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.