Вы тут

У космас адправілі ДНК кітайскага тыгра


Кітай адправіў на захоўванне ў космас ДНК кітайскага тыгра пры дапамозе ракеты-носьбіта "Чанчжэн-11", перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Паведамляецца, што генны матэрыял, які адпраўлены на арбіту для захавання, быў атрыманы ад дарослага самца кітайскага тыгра па мянушцы Канкан з заапарка горада Гуанчжоу.  Акрамя ДНК Канкана, у космас адправіліся гены іншых рэдкіх і важных жывёл і раслін, у тым ліку залацістай малпы, рысу, соі, дзьмухаўца.

 На думку спецыялістаў заапарка Гуанчжоу, рэзервовае захоўванне ДНК кітайскага тыгра, які знаходзіцца пад найбольшай пагрозай знікнення, ва ўмовах нізкай тэмпературы і вакууму з'яўляецца карыснай практыкай у галіне абароны і рэзервавання генетычных рэсурсаў флоры і фаўны, што дапаможа ў пазбяганні рызык страты або разбурэння генетычных рэсурсаў.

 Стала вядома, што кантэйнер, дзе змешчаны сухі парашок ДНК кітайскага тыгра, здольны маментальна спыніць доступ выпраменьвання і высокай тэмпературы, дзякуючы чаму гены раслін і жывёл могуць захоўвацца ў космасе вечна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».