Вы тут

За 2018 год зафіксаваны істотны рост нелегальнай міграцыі з Усходу на Захад


Аб гэтым па выніках нарады ў Прэзідэнта заявіў старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Анатоль Лапо.


Ён адзначыў, што ўсе задачы, пастаўленыя беларускім лідарам, былі паспяхова выкананы. Гэта, натуральна, тычыцца і асобных даручэнняў, якія былі пастаўлены ў час наведвання Брэсцкай памежнай групы, — аб развіцці памежнай структуры, камплектаванні тэхнікай і ўзбраеннем.

У 2019 годзе Дзяржпагранкамітэту неабходна забяспечыць нацыянальную бяспеку і бяспеку дзяржаўнай мяжы.

"Асноўныя задачы — гэта забеспячэнне пропуску законапаслухмяных грамадзян на ІІ Еўрапейскія гульні, узмацненне тых напрамкаў дзяржаўнай мяжы, якія мы пазначылі раней на паўднёвым кірунку, далейшае ўзвядзенне памежнай інфраструктуры. І забяспечыць пропуск нашых грамадзян і іншаземцаў праз пункты пропуску — хутка, камфортна, бяспечна", — адзначыў ён.

Адзін з выклікаў памежнай бяспекі — гэта незаконная транзітная міграцыя. Па словах старшыні Дзяржпагранкамітэта, у 2018 годзе яна павялічылася ў разы, за мінулы год зафіксаваны істотны рост — каля 57,6 %. Беларускія памежнікі затрымалі 457 чалавек. "Хачу падкрэсліць — асабліва перад нашымі партнёрамі з Еўрасаюза — тут мы ахоўваем не толькі дзяржаўную мяжу Беларусі, але і Еўрапейскі саюз ад нелегальнай міграцыі", — падкрэсліў ён.

Адзін з выклікаў — транзіт наркатрафіку. Зафіксаваны рост у чатыры разы; у мінулым годзе на мяжы затрымалі 450,5 кг наркотыкаў.

Ён звярнуў увагу, што праца пагранічных органаў удасканальваецца, аднак і злачынцы асвойваюць новыя метады перавозкі.

Вядома, сур'ёзную ўвагу беларускія памежнікі надаюць незаконнаму транзіту зброі. Гэты момант пастаянна агучваецца, за сітуацыяй пільна назіраюць памежныя органы. Найбольш складаны кірунак у гэтым пытанні — украінскі, асабліва разам з заявай генеральнага пракурора Украіны Юрыя Луцэнкі, які адзначыў, што ў цяперашні час у краіне налічваецца ад трох да пяці мільёнаў адзінак нелегальнай зброі (гэтую цытату прыводзіць агенцтва УкрІнфарм).

На нарадзе Прэзідэнт звярнуў увагу на павелічэнне штатнай колькасці і стварэнне манеўраных груп. Старшыня Дзяржпагранкамітэта адзначыў, што ўжо сфармаваны манеўраныя групы, іх штаты на ўкраінскім напрамку, уведзены ў строй памежны пост і памежная застава, цяпер пачынаецца камплектаванне асабістым складам, узбраеннем і тэхнікай.

Навошта патрэбныя мабільныя манеўраныя групы? Анатоль Лапо патлумачыў гэты момант: у камандзіра часткі заўсёды павінен быць рэзерв. "Яны былі, манеўраныя групы. Потым, калі мы выходзілі на ўкраінскі напрамак, проста туды іх перакінулі. Рэзерву не стала", — адзначыў ён.

Мабільныя манеўраныя групы створаны для вырашэння задач, якія ўзнікаюць раптоўна, — усё залежыць ад сітуацыі на асобных участках мяжы. Такія групы гатовыя да выканання задачы літаральна праз 3-4 хвіліны пасля сігналу.

Што тычыцца мадэрнізацыі дзяржаўнай мяжы, то яна ў асноўным закранае польскі кірунак, дзе былі сігналізацыйныя комплексы старых узораў. Важна, што пры мадэрнізацыі яны паказваюць тыя ж параметры працы, як і новыя комплексы, аднак у грашовым эквіваленце гэта ў разы танней.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».