Вы тут

З беларускім акцэнтам


Шмат асоб, шмат сустрэч. І некаторыя з тых, што здольныя завабіць чытача на Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, пройдуць з удзелам беларускіх аўтараў, што асабліва прыемна. Урачыстае адкрыццё Расійскага нацыянальнага стэнда адбудзецца 6 лютага неўзабаве пасля адкрыцця самой выстаўкі — пры ўдзеле пасла Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Міхаіла Бабіча і міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча. А пасля расіяне прапануюць разам успомніць Янку Купалу: пераклады яго твораў зрабіў Максім Замшаў, галоўны рэдактар «Литературной газеты». Дапаможа прадставіць выданне Валерый Казакоў, пісьменнік, які адносіцца як да расійскай, так і да беларускай літаратурнай супольнасці.

Гэтая рыса — злучаць дзве літаратурныя прасторы — адметнасць шэрагу сустрэч, запланаваных расійскімі ўдзельнікамі. Напрыклад, нам прапануюць паразважаць на тэму «Расія і Беларусь. Два крылы адной літаратуры» падчас круглага стала, арганізаванага Саюзам пісьменнікаў Беларусі і Расіі з удзелам Мікалая Чаргінца і Мікалая Іванова. Запланаваны яшчэ адзін круглы стол: «Расія — Беларусь — узаемнае пазіцыянаванне брацкіх літаратур», дыскусію будзе весці Максім Замшаў. І зразумела, што набліжэнне 75-годдзя Перамогі (і вызвалення Беларусі) накладае свой адбітак на сустрэчы пісьменнікаў дзвюх краін, што адбудуцца на працягу выстаўкі.

Пра тое, што свет блізкіх літаратур усё ж больш шырокі, нагадае «Паэтычная асамблея славянскай паэзіі» з удзелам не толькі расійскіх і беларускіх творцаў, але і прадстаўнікоў Сербіі, Чарнагорыі, Польшчы. Сярод тых, хто запрошаны расіянамі з беларускага боку, — паэты Алесь Бадак, Марыя Кобец, Алесь Разанаў, Валярына Кустава, Ірына Валерына.

Можа падасца нечаканым, але нашы дзіцячыя пісьменнікі Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі — чаканыя госці імпрэз, што адбываюцца на расійскім стэндзе, і гэта не ўпершыню, значыць, ёсць плён. Сёлета аўтары возьмуць удзел у круглым стале па праблемах дзіцячай і падлеткавай літаратуры «Я ў пісьменнікі пайду, няхай мяне навучаць!».

Адметна, што мы пабачым кнігі і іх аўтараў, якія прадстаўляюць Беларусь у Расіі, напрыклад, выдавецтва «Время» прэзентуе шматтомнае выданне казак Уласа Дарашэвіча. Адна з адметных прэзентацый выдавецтва мае назву «Мінскі “Час”: пераклад, руская версія ці шчаслівае двухмоўе?» і мае на мэце прадставіць беларускіх аўтараў у кніжных серыях гэтага выдавецтва, запрошаныя Альгерд Бахарэвіч і Віктар Марціновіч. Асобная сустрэча — з лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч і яе аўтограф-сесія. Пісьменніца даўно супрацоўнічае з гэтым расійскім выдавецтвам.

На час выстаўкі гасцей будзе прымаць і Дом Масквы ў Мінску, дзе пройдзе шэраг прыемных сустрэч і вечарын.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Асваенне адчужэння. Што паглядзець падчас экскурсіі ў радыяцыйнай зоне?

Ці небяспечныя такія «вылазкі» і колькі яны каштуюць?

Грамадства

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Мітрапаліт Павел: Я ўдзячны, што Гасподзь павёў мяне па гэтым шляху

Уладыка расказаў, чаму з асцярогай упершыню ехаў у Мінск у якасці мітрапаліта.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Добрая жонка і дома рай, а благая — хоць цягу дай

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.