Вы тут

Прастора жыцця


Самае бойкае месца ў сталіцы на пачатку лютага — выставачны комплекс на праспекце Пераможцаў. Тут сярод бясконцых паліц і стэндаў віруе жыццё — у дні Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу яго робяць насычаным кнігі. Бо ў іх — змест.


Сюды прыходзяць тыя, хто шукае адказы на складаныя пытанні і простыя словы для няпростых людзей. Бо чалавек — гэта вельмі няпростая істота, якая да таго ж імкнецца ўвесь час удасканальвацца і робіцца яшчэ больш складанай праз спасціжэнне неспазнанага. А ў кнігах — веды.

Сярод сур’ёзных і глабальных пытанняў, што абмяркоўваюцца падчас выстаўкі ўдзельнікамі з розных краін, гучаць і звароты да звычайнага чалавека, які трымае на сабе свет. А яму трэба адчуваць сябе не «калёсікам і вінцікам», а асобай, што ўвасабляе мікракосм. Безліч мікракосмаў разам сыходзяцца ў кнігах, дзе адлюстраваны Сусвет.

Сёння пункт на карце, дзе найбольш праяўляе сябе энергія кніжнага сусвету, — Беларусь. Госці едуць нават здалёк: удзельнікі з ЗША будуць пад увагай і клопатам айчынных арганізатараў. Тут Еўропа сыходзіцца з Азіяй — абодва рэгіёны цікавыя беларускаму чытачу. Стэнд Расіі традыцыйна вельмі прадстаўнічы…

На цэнтральным стэндзе XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкікірмашу будзе прадстаўлены друкарскі станок XVI стагоддзя, а таксама асобнік «Малой падарожнай кніжкі» Францыска Скарыны, выдадзенай у 1522 годзе. З тых часоў у кніжнай справе шмат што змянілася, і цяпер трэба не проста надрукаваць выданне, а аформіць яго густоўна. У межах Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» сёлета журы разглядае 158 выданняў.

Але разглядзець можа кожны наведвальнік. Тым больш што сучасныя айчынныя аўтары самі звычайна прыходзяць прадстаўляць свае кнігі. Выстаўка — гэта яшчэ і пляцоўка для сустрэч з тымі, хто гаворыць сёння ад нашага імя.

Марыя АСІПЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?