Вы тут

Індыйская цыбуля: асаблівасці вырошчвання


Зараз нікога не здзівіць экзатычнымі раслінамі. Многія людзі вырошчваюць іх на сваіх падаконніках. Там можна знайсці і індыйскую цыбулю з эфектным лісцем і маляўнічым цвіценнем. У народзе яе называюць «цудоўным лекарам». Гэта не толькі прывабная дэкаратыўная расліна, але і гаючая. У народнай медыцыне яна мае іншую назву — птушкамлечнік хвастаты. Яе можна вырошчваць як у адкрытым грунце, так і ў пакаёвых умовах.


Індыйская цыбуля — расліна непатрабавальная. Яе радзіма — Паўднёвая Афрыка, таму птушкамлечнік такі ўстойлівы і цягавіты. У нашых шыротах яго вырошчваюць як шматгадовую цыбульную расліну. Пры правільным доглядзе лісце птушкамлечніка хвастатага будзе актыўна расці, і гэтая экзатычная кветка парадуе працяглым цвіценнем.

Індыйская цыбуля выглядае вельмі арыгінальна. Адрослыя, доўгія тонкія лісты набываюць непаўторныя формы. Клубень зялёнага колеру з тонкай бела-крэмавай луской, які знаходзіцца на паверхні зямлі, з часам ператвараецца ў шар. Цвіценне птушкамлечніка такое ж незвычайнае. Спачатку з'яўляецца кветкавая стрэлка, якая імкліва выцягваецца ў даўжыню, а потым паказваюцца маленькія арыгінальныя і вытанчаныя кветачкі. Шматлікія кветкі някідкія, зялёнага колеру. Пасля цвіцення кветканос неабходна абрэзаць, каб птушкамлечнік не траціў сілы на завязванне насення.

Асаблівасці вырошчвання

Птушкамлечнік можна вырошчваць як дома, так і ў агародзе. На прысядзібным участку яго высаджваюць на вольнае месца. Расліна хутка разрастаецца, дае шмат пасадачнага матэрыялу. Карані індыйскай цыбулі сыходзяць углыб на адзін метр. Даглядаюць яе, як і ўсе цыбульныя культуры. Узімку цыбуліны выкопваюць, акуратна аддзяляюць усе дзеткі і змяшчаюць у прахалодным месцы для зімоўкі (халадзільнік, склеп).

У пакаёвых умовах птушкамлечніку неабходна стварыць аптымальныя ўмовы. Расліне патрэбен невялікі гаршчок з добрым дрэнажом на дне. Садзяць яго ў земляную сумесь з дзярновай, ліставой зямлі і рачнога пяску (прапорцыя 1: 1: 2). У грунт змяшчаюць толькі ніжнюю частку цыбуліны. Астатняя яе частка павінна застацца на паверхні зямлі. Дзякуючы гэтаму спосабу пасадкі можна лёгка аддзяляць дзетак.

Расліна мае патрэбу ва ўмераным паліве. Калі індыйская цыбуля дрэнна расце, трэба перагледзець паліў. Залішняя колькасць вільгаці прыводзіць да загнівання каранёў. Расліна можа пратрымацца 2—3 месяцы без вады.

Яна непатрабавальная і будзе добра расці на зацененых вокнах. Але найбольш камфортна птушкамлечнік будзе адчуваць сябе на паўднёвым або ўсходнім акне.

Каб індыйская цыбуля цешыла багатым і маляўнічым цвіценнем, яе трэба рэгулярна перасаджваць. Расліна добра рэагуе на гэтую працэдуру. Перасаджваючы, неабходна падабраць новы гаршчок. Ён павінен быць большым на два сантыметры ў дыяметры.

Індыйская цыбуля добра пераносіць пакаёвую тэмпературу. Гэта цеплалюбівая расліна, таму зімой тэмпература ў памяшканні не павінна апускацца ніжэй 12 ºС.

Размножыць птушкамлечнік лёгка. Найбольш хуткі і дзейсны метад — аддзяленне маленькіх дзетак-цыбулек ад мацярынскага куста. Маленечкія дзеткі аддзяляюць восенню і змяшчаюць іх у ёмістасці з увільготненай зямлёй.

Выкарыстанне ў народнай медыцыне

Птушкамлечнік хвастаты можна выкарыстоўваць як абязбольвальны, антымікробны, раназажыўляльны сродак. Лісце мае лячэбныя ўласцівасці. Яно багатае калхіцынам. У соку расліны прысутнічаюць злучэнні аксалату кальцыя. Ім лечаць раны, удары, сустаўны боль. Ён эфектыўны пры галаўным болю, дапаможа пры ВРЗ, вірусных захворваннях. Для атрымання лячэбнага соку неабходна ўзяць стары ліст і выціснуць з яго неабходную колькасць гаючага сродку. Калі кончык ліста падсох, неабходна выдаліць сухую частку. Пры гэтым варта памятаць, што індыйская цыбуля — гэта атрутная расліна, якая выклікае алергічныя рэакцыі. Для ўнутранага прыёму яна не падыходзіць. Нельга дапускаць, каб сок птушкамлечніка трапіў на слізістыя абалонкі. Індыйская цыбуля — расліна-фітанцыд. Яго можна выкарыстоўваць для абеззаражвання паветра ў памяшканні.

Кампрэс з індыйскай цыбулі лечыць боль у суставах. Свежавыціснутым сокам намазваюць балючыя месцы і абмотваюць іх шарсцяной хусткай. Ужо праз 5—10 хвілін чалавек адчувае сябе лепш, боль праходзіць. Пры галаўным болі сок індыйскай цыбулі ўцерці ў скроні, патыліцу. Пры сімптомах ВРЗ варта нацерці лімфатычныя вузлы, пераносіцу, вобласць над бровамі.

Дапамагае ён і пры ўкусах камароў, пчол і іншых насякомых.

Ірына Тамковіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

Першая зімоўка на Паўднёвым полюсе можа адбыцца ў 2020 годзе

«Знаходжанне беларускіх палярнікаў у Антарктыдзе — гэта не вандроўка натуралістаў і не туры для экстрэмалаў, а сур'ёзная і карпатлівая штод

Спорт

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Апублікаваны даведнік «Мінск» — карысны для турыстаў і падарожнікаў

Ён быў падрыхтаваны адмыслова напярэдадні II Еўрапейскіх гульняў.

Грамадства

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

У Полацку ўпершыню знойдзена пахаванне князя

Сярод знаходак — нямала сенсацый.

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.