Вы тут

Мінадукацыі занепакоенае завышэннем адзнак у школах


Міністр адукацыі Ігар Карпенка на пасяджэнні калегіі ведамства выказаў заклапочанасць з нагоды таго, што ў школах завышаюць адзнакі, перадае БЕЛТА.


У мінулым годзе ў Беларусі ўпершыню прайшлі рэспубліканскія кантрольныя: па матэматыцы - у сёмым класе, па геаграфіі - у дзесятым. Такім чынам у Мінадукацыі хацелі даведацца, наколькі аб'ектыўна ацэньваюць веды школьнікаў. "Вынікі проста ўразілі. Па матэматыцы 60% вучняў не пацвердзілі адзнакі, выстаўленыя школьнымі настаўнікамі. Колькасць тых, хто атрымаў за рэспубліканскую кантрольную па матэматыцы 9-10 балаў, менш за 8%, 7-8 балаў - на 18%. Ёсць падстава задумацца, чаму ў школах завышаюцца адзнакі", - канстатаваў міністр.

У гэтым навучальным годзе рэспубліканскія кантрольныя работы пройдуць у дзесятых класах па гісторыі Беларусі, матэматыцы, рускай і беларускай мовах. Пісаць іх будуць у шэрагу школ, а таксама ва ўсіх гімназіях і ліцэях.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».