Вы тут

Імя, сястра, імя!


Памятаеце гэты палымяны зварот англійскага двараніна Фэльтана да вераломнай Мілэдзі — вядомы ўсім мем з экранізацыі рамана Аляксандра Дзюма «Тры мушкецёры»? Бо, сапраўды, усё так, імя мае значэнне, і не адно. («Люся спыніла адносіны з Віталікам, калі даведалася, што ён купіў алмазны дыск для нейкай «балгаркі».) Апроч уласнага яно можа адыгрываць ролю хадзячай назвы, абазначаючы, напрыклад, клас, да якога адносіць сябе нехта. Працяг жа таксама не забыліся з фільма: «Я салдат, спадарыня! І выконваю загад герцага... няважна, якога герцага!» («Пра чалавека можна вельмі шмат сказаць, калі проста паназіраць за тым, як ён швартуе сваю яхту».) Але мы пагаворым сёння найперш пра імя ўласнае. («— Софачка, дазвольце вамі зачаравацца?! — А рукамі чапаць будзеце? — Не, канешне. — Ну а сэнс тады?») Ведаеце, сышлося тут нядаўна ў адзін пазл...


Не сакрэт, што да выбару імя свайго героя вельмі сур'ёзна ставяцца аўтары літаратурных твораў. Усё з той жа стужкі-крыніцы: «Прабачце, Ваша праасвяшчэнства, але для Атоса гэта занадта многа... а для графа дэ Ла Фэр — занадта мала». Спрадвеку ўласнае імя вельмі шмат значыла для любога чалавека. («На Русі муж называў жонку «душа мая». А жонка мужа — «святло вачэй маіх». І ніякага заапарка».)

На імя мы заўсёды звяртаем увагу пры знаёмстве. Памятаеце мімалётны і міжвольны флірт д'Артаньяна на ўзбярэжжы? «— Як завуць гэта чароўнае стварэнне? — Кэт, Кэці...» («Артурчык быў настолькі выхаваным і далікатным хлопчыкам, што пакінуў у пад'ездзе надпіс: «Каця непастаянная».) Тут галоўнае — не памыліцца. («— Вой, Яшанька, як вы сябе маеце? Гавораць, вы ўдала ажаніліся? Хто пазнаёміў вас з вашай жонкай? — Я нікога не абвінавачваю...»)

Канешне, з цягам часу ўсё змянілася. («Калі прайсці міма дзіцячага сада, дык можна адчуць сябе ў Сярэднявеччы: Платон б'е Елісея, Расціслаў раве, а Светазар «намачыў штонікі».) Увогуле, па імені чалавека можна з вялікай доляй верагоднасці вызначыць яго ўзрост. («Калі жанчына не хоча гаварыць, колькі ёй гадоў, спытайце, хто яна па знаку задыяка. Вы зможаце самі вызначыць яе ўзрост з хібнасцю плюс-мінус дванаццаць гадоў».) Калі нехта носіць імёны Андрэя, Сяргея, Колі, Пашы, Надзеі, Марыны, магчыма, што іх носьбітам ад 40 да 50. І менталітэт у іх адпаведны. («14 лютага... 23 лютага... 8 сакавіка... А давайце іх аб'яднаем у адно свята і назавём яго Міжнародным днём жанчын, закаханых у абаронцаў Айчыны!») Дар'і, Паліны, Наташы, Дзімы, хутчэй за ўсё, будуць прыкладна ўдвая маладзейшыя. («— Калі ласка, бутэлечку піва. — Пашпарт. — Няма з сабой. — Добра. «Тополиный пух...»? — «Жара, июль!» — Вам якое піва?») Ну а Міраславу, мабыць, зараз каля дзесяці.

Імя можа намякаць на характар свайго носьбіта. («Леанід такі важны, што пра яго не скажаш: спіць. Хочацца сказаць: заняты сном».) Або на дзелавыя якасці. («Як гаварыла цётка Ціля: «Запомні, Сарачка, шо я табе скажу: прыбіць паліцу можна і суседа папрасіць. А вось накрычаць, шо крыва прыбіта, — тут такі муж патрэбны!») Дык да чаго гэта я?

Неяк да Дня абаронцаў Айчыны расійская праграма для знаёмстваў склала рэйтынг самых прыцягальных мужчынскіх імёнаў, уладальнікі якіх найчасцей карыстаюцца ўвагай жанчын. («Званок па тэлефоне: — Вася, прывітанне, даўно цябе не чуў! Як табе жыццё пасля вяселля? — Я ніколі не быў такім шчаслівым! — Яна, што, побач? — Я вельмі задаволены! — Трымайся, братан...») На першым месцы ішоў Дзмітрый, потым Цімафей, Багдан, Максім, Яраслаў, Андрэй, Павел, Антон, Канстанцін і Юрый. Ну, я думаю, да гэтага спіса трэба ставіцца спакойна. Склалі і склалі, абы людзі добрыя былі і ўсё ў іх атрымалася. («Фразай «не сыходзь, у мяне двое дзяцей» Віка толькі ўзмацніла няўдаласць першага спаткання».) У рэшце рэшт, яны не самі сабе імёны выбіралі, а іх бацькі.

З гэтай нагоды больш цікавая інфармацыя з сеціва пра тое, як у розных краінах імкнуцца засцерагчы сваіх нованароджаных грамадзян ад празмернай творчасці ў гэтым працэсе мам і татаў. У многіх дзяржавах законы, якія рэгулююць працэс надання дзіцяці імя, грунтуюцца на простым прынцыпе: яно не павінна гучаць як непрыстойнае або крыўднае слова, а таксама не павінна дастаўляць непрыемнасці ў будучыні. («А давайце разыграем Вадзіка! — Шчыра кажучы, сумнеўны прыз...») У Францыі, напрыклад, сярод забароненых імёнаў — Нутэла, Клубніцы. («Каця пастарэла, і да надпісаў у пад'ездзе сталі дадаваць слова «цётка».) У Расіі з 2017 года забаранілі называць дзяцей у тым ліку лічбамі. («— Я сёння агент 0,7. — Можа, 007? — Не, нясі агуркі!») У Аўстраліі забаронена ў імёнах выкарыстоўваць тытулы і званні. Вяртаючыся да мушкецёраў: «Ганна дэ Бэйль, лэдзі Кларык, Шарлота Баксан, графіня дэ Ла Фэр, лэдзі Вінтэр... Бачыце — вас так многа, а мяне так мала...» У Партугаліі нельга стаць Нірванай і Вікінгам, у Даніі — Малпай, у Мексіцы — Рабакопам і Трусамі, у Малайзіі — Вар'ятам, у Швейцарыі — Мерседэсам... Пагадзіцеся, забаранілі такія імёны — і правільна зрабілі. («Сёння хацелася б працытаваць Вітаса: «ААААА ААААА ААААА».)

...Нікога не хацеў пакрыўдзіць, каго не назваў — даруйце.

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Беларусь і ЕС падпішуць візавае пагадненне не пазней за 2 лютага 2020 года

Верагодна, гэта адбудзецца ўжо ў гэтым лістападзе. 

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла