Вы тут

Раім схадзіць


XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш, выстава-шоу пародзістых кошак, забег "ЗаКаханне" і бітва ледасекаў – афіша “Звязды” з 4 па 10 лютага.


XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Фота Андрэя САЗОНАВА

Дзе: Выставачны комплекс на пр. Пераможцаў 14

Калі: З 6 па 10 лютага

Колькі каштуе: бясплатна

З 6 па 10 лютага ў Мінску праходзіць 26-я Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Яна сабрала на сваіх пляцоўках тысячы кніг з 35 краін свету, стаўшы найбуйнейшай кніжнай падзеяй года. Асноўныя тэмы выстаўкі – Год малой радзімы і ІІ Еўрапейскія гульні.

У праграме выставы-кірмашу значыцца больш за 200 мерапрыемстваў. Сярод іх – V Міжнародны сімпозіум дітаратараў “Пісьменнік і час”, гастратыдзень #смакчытання, знаёмства з першым у свеце букваром, арыгіналамі гістарычных дакументаў Беларусі, аўтограф-сесіі, тэатралізаваныя пастаноўкі… Адным словам, сумна не будзе і кожны знойдзе сваю кнігу!

З поўнай праграмай XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу можна азнаёміцца на сайце Міністэрства інфармацыі.


Выстава-шоу пародзістых кошак “Зіма з Кэтшоу-2019”

Фота Minsknews.by

Дзе: Палац спорту (пр. Пераможцаў, 4)

Калі: з 9 па 10 лютага

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Дзіўны і таямнічы свет кошак апануе Палац спорту ў будучыя выходныя. З 10 да 19 гадзін вы зможаце пабачыць шмат парод чатырохлапых істот. Сярод іх – мэйн-куны і абісінскія кошкі, каротка- і доўгашэрсцевыя персы, сфінксы, дэвон- і корніш-рэксы, далёкаўсходнія бянгалы… Акрамя таго, пройдзе хіт-парад самых рэдкіх парод. Будзе на выставе і сапраўдны ўнікальны экзэмпляр – адзіная ў Беларусі хатняя рысь. Дызайнеры кацінага адзення пакажуць адмысловую калекцыю да дня ўсіх закаханых. І хто ведае, можа, адтуль вы сыйдзеце дадому з хатнім гадаванцам – на выставе арганізатары абяцаюць паказаць вялікую колькасць кацянят.

Увага – кожны, хто прыйдзе на выставу ў чырвонай верхняй вопратцы, атрымае спецыяльны падарунак.


Забег “Закаханне”

improve.by

Дзе: Парк Перамогі

Калі: 9 лютага, 10.00

Колькі каштуе: 23-38 рублёў

Рэгістрацыя: https://improve.by/zakahanne-2019/

У гэтую суботу ў Мінску ўпершыню пройдзе святочны забег да Дня ўсіх закаханых. Парк Перамогі ператворыцца ў бегавую трасу. Арганізатары падрыхтавалі тры варыянты дыстанцыі: на паўтара, шэсць і дванаццаць кіламетраў. Але агульнае адно – усе трасы з вышыні маюць форму сэрца. Прадугледжана і парная эстафетная дыстанцыя на 1.5 і 4.5 кіламетры. На фінішы ўсе ўдзельнікі будуць узнагароджаны памятнымі медалямі і паштоўкай з віншаваннем для блізкага чалавека.


Бітва ледасекаў

academ.info

Дзе: парк “Дрымлэнд” (вул. Арлоўская, 80)

Калі: 9 лютага, пачатак у 18.00

Колькі каштуе: ад 5 да 10 рублёў

Сталічны парк забаў “Дрымлэнд” упершыню прыме ўнікальнае шоў – бітву ледасекаў. Майстры прама на вачах гледачоў будуць высякаць скульптуры з лёду. Лепшага творцу вызначаць гледачы падчас спаборніцтва. Таксама да ўвагі публікі – аўтарскія выставы ледзяных скульптур, якія будуць прысвечаны надыходзячаму Дню святога Валянціна, а таксама “Ледніковы перыяд” з вялікім мамантам і героямі мульціка. Па ўсім парку будуць развешаны чароўныя ліхтары і экспазіцыі з гірлянд.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.