Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Аляксандру Раманоўскую з перамогай на ЧС па фрыстайле


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў члена нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую з бліскучай перамогай на чэмпіянаце свету. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, піша БЕЛТА.


"Ты настойліва і ўпарта ішла да гэтага выніку. А цудоўны фінальны скачок у амерыканскім Дзір-Вэлі не пакінуў ніякіх сумневаў: ты лепшая!" - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

У віншаванні гаворыцца, што гэтая перамога ў чарговы раз пацвярджае, што ў Беларусі створана школа лыжнай акрабатыкі сусветнага ўзроўню, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе забяспечвае падрыхтоўку таленавітай моладзі.

"Шчыра жадаю табе, усёй камандзе і трэнерскаму складу моцнага здароўя і новых дасягненняў!" - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».