Вы тут

Мясніковіч абмеркаваў з паслом Польшчы візіт парламенцкай дэлегацыі


Спікер верхняй палаты беларускага парламента Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім.


Фота БелТА

Як паведамляе прэс-служба Савета Рэспублікі, на сустрэчы абмяркоўвалася падрыхтоўка афіцыйнага візіту ў Польшчу парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, запланаванай на наступны тыдзень, — з 11 да 14 лютага. Беларускі бок надае вялікае значэнне візіту, адзначыў Міхаіл Мясніковіч, які ўзначаліць парламенцкую дэлегацыю. Ён выказаў надзею, што візіт будзе змястоўны і канструктыўны.

— Хацелася б, каб тыя прапановы і ідэі, якія стануць прадметам абмеркавання, былі на карысць нашым адносінам, — адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента. Ён дадаў, што ўзаемаадносіны паміж Беларуссю і Польшчай складваліся часам няпроста, аднак прынцыповых разыходжанняў не было.

— Мы — суседзі і нашы ўзаемаадносіны маглі б быць больш дынамічнымі і сістэмнымі. Хацелася б пачуць меркаванне польскага боку на гэты конт, — звярнуў увагу Міхаіл Мясніковіч.

У сваю чаргу пасол выказаў упэўненасць у тым, што плануемы візіт будзе садзейнічаць выхаду супрацоўніцтва на новы ўзровень.

— Патэнцыял для развіцця партнёрства ў нашых краін вялікі. Ваш візіт — гэта добрая магчымасць абмеркаваць існуючыя прапановы і ініцыятывы, — адзначыў дыпламат.

У рамках візіту ў краіну-суседку запланаваны сустрэчы спікера верхняй палаты беларускага парламента з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай і прэм'ер-міністрам Матэвушам Маравецкім. Таксама пройдуць перагаворы Міхаіла Мясніковіча з маршаламі сената і сейма гэтай краіны Станіславам Карчэўскім і Марэкам Кухцінскім.

Акрамя таго, пройдзе сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з міністрам замежных спраў Польшчы Яцэкам Чапутовічам. На сустрэчах у цэнтры ўвагі будуць актуальныя для абодвух бакоў пытанні — гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў галіне адукацыі, навукі, культуры і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асаблівую ўвагу ў рамках сустрэч аддадуць ролі парламенцкага вымярэння ва ўмацаванні беларуска-польскіх адносін. Запланавана падпісанне дагавора аб сацыяльным забеспячэнні.

У рамках візіту Міхаіл Мясніковіч таксама наведае памежны Беласток, дзе сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, кіраўніцтвам Падляскага ваяводства, наведае Беластоцкі медыцынскі ўніверсітэт.

Загаловак у газеце: Добрасуседства і ўзаемны інтарэс

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».