Вы тут

Адразу некалькі фільмаў-юбіляраў пакажа «Беларусь 3»


Так, 13 лютага ў эфіры — камедыя «Дзяўчына з характарам», якая выйшла на экраны СССР 80 гадоў таму.


...У пошуках управы на бюракрата-кіраўніка, які разваліў некалі квітнеючы далёкаўсходні зверасаўгас, найлепшая работніца гаспадаркі Каця Іванова едзе ў райцэнтр, а адтуль у сталіцу. А па дарозе ўмудраецца злавіць дыверсанта, праехаць у цягніку без білета, затое ў якасці афіцыянткі вагона-рэстарана, уладкавацца на фабрыку грамафонных пласцінак, сагітаваць новых сябровак ехаць на Далёкі Усход і знайсці сардэчнага сябра. У выніку Кацю прызначаюць кіраўніком саўгаса замест звольненага бюракрата, а сама яна з дружнай кампаніяй моладзі вяртаецца ў родную гаспадарку.

Любімы мноствам гледачоў мюзікл «Мэры Попінс, да пабачэння!», з моманту прэм'еры якога сёлета споўнілася 35 гадоў, будзе паказаны 16—17 лютага. Савецкая кінаверсія гісторыі пра «Міс Дасканаласць» з мноствам цікавых дэталяў, якіх няма ў кнізе, і выдатны акцёрскі ансамбль: Алег Табакоў — міс Эндру, эстонскі акцёр Лембіт Ульфсак — Робертсан Эй, Зіновій Герт — адмірал Бум, спецыяльна для ролі схуднелая на 22 кіло Наталля Андрэйчанка — Мэры Попінс, а ў дадатак выдатныя песні ад кампазітара Максіма Дунаеўскага — дзякуючы ўсім гэтым складнікам фільм для многіх і па сёння застаецца найлепшай экранізацыяй вядомага твора Памелы Трэверс.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Старое, любімае...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».