Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Займіцеся духоўным развіццём і самаадукацыяй. Зараз вам можа адкрыцца нешта новае і важнае пра сябе і пра мэты, якія вы перад сабой ставіце. У пятніцу можа адбыцца сустрэча са старымі сябрамі. Нядрэнна было б зрабіць ім якія-небудзь прыемныя падарункі. Скорыце ўсіх сваім талентам апавядальніка, будзеце вызначацца красамоўствам, лёгка і даходліва выказваць свае думкі.

Фота: fishki.cc


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні пажадана заняцца рашэннем бягучых праблем. Не давайце волю беспадстаўным сумневам. Вам цяпер катэгарычна проціпаказаны фанатызм у любых жыццёвых аспектах. Ведайце меру: нястрымнае імкненне да мэты, якой бы яна ні была, нічога добрага не абяцае. У сераду можа спатрэбіцца парада кампетэнтнага чалавека. Пятніца — удалы дзень для дзелавых сустрэч і вядзення няпростых перамоў.


БЛІЗНЯТЫ. Вам цалкам па сілах стварыць вакол сябе гарманічную абстаноўку і дарыць навакольным людзям цяпло і радасць. Раскажыце блізкім пра свае планы, тым самым вы зробіце яшчэ адзін крок да іх рэалізацыі. У чацвер стануць зразумелымі перспектывы на найбліжэйшую будучыню. Наперадзе шматабяцальныя прапановы, але поспех не прыплыве ў рукі сам, вы павінны праявіць актыўнасць.


РАК. Усе вашы праекты на гэтым тыдні стануцца паспяховымі. Нядрэнны час для таго, каб падняцца па кар'ернай лесвіцы. Упэўненасць у сваіх сілах дазволіць дасягнуць жаданага. У чацвер будзьце мэтанакіраванымі і не мяняйце свае планы. На гэты дзень пажадана не прызначаць сур'ёзных дзелавых сустрэч. У выхадныя адпачніце ад клопатаў і праблем.


ЛЕЎ. У першую палову тыдня лепш не пачынаць нічога новага, завяршайце неадкладныя справы і выпраўляйце памылкі, якія могуць раптам выявіцца. Паспрабуйце не заблудзіцца ў сваіх фантазіях, своечасова суадносьце іх з рэальнасцю, тады вашым планам нічога не пагражае. У выхадныя не забывайце пра блізкіх людзей, ім неабходныя ваша ўвага і дапамога.


ДЗЕВА. У панядзелак не спакушайцеся лёгкім заробкам, гэтым можна толькі стварыць хаос на сваёй асноўнай рабоце. У аўторак з'явіцца шанц бліснуць сваімі талентамі, не выпускайце спрыяльны момант. Зараз лепш дзейнічаць старымі выпрабаванымі метадамі, прасоўвацца да жаданай мэты крок за крокам. Выхадныя добра было б прысвяціць вырашэнню хатніх праблем.


ШАЛІ. На гэтым тыдні ваша душа будзе патрабаваць рамантыкі, у той час як зоркі настойліва рэкамендуюць праявіць як мага большую практычнасць ва ўсіх галінах. Лёс можа даць шанц вырашыць шматлікія праблемы. Вам зусім не перашкодзіць пачуццё меры, у тым ліку ў рабоце. У любых справах шукайце для сябе карысць, альтруізм не прынясе толку ні вам, ні таму, для каго будзеце старацца. Але і вам давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.


СКАРПІЁН. Можаце дасягнуць любой мэты, галоўнае — зразумець, што менавіта вам патрэбна. На гэтым тыдні давядзецца прымаць важныя рашэнні і пажынаць іх плады. Супрацоўніцтва з партнёрамі з іншых гарадоў паступова наладжваецца, магчымая паездка, сустрэча і важныя дамоўленасці. У сераду запаветнае жаданне споўніцца, толькі не перашкаджайце лёсу. У пятніцу будзьце асабліва ўважлівыя да дзяцей і родных, стрымлівайце прыступы раздражняльнасці. У нядзелю дазвольце сабе маленькія радасці.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вы параўнальна лёгка вырашыце ўсе пытанні, адкладзеныя ў доўгую скрыню. Прыйшоў час паказаць, чаму вас навучыла жыццё. Аднак будзьце асцярожныя, не паддавайцеся спакусе падвергнуць жорсткай крытыцы ўсё і ўсіх. Асабліва шкодна будзе нападаць на калег па рабоце. Лепш шукайце іншыя падыходы. У другой палове тыдня магчымы новы паспяховы рывок да вызначанай мэты.


КАЗЯРОГ. Аснова вашай паспяховасці на гэтым тыдні — гэта правільнае выкарыстанне сяброўскіх і роднасных сувязяў, гарманічныя адносіны з навакольнымі і добра наладжаныя каналы інфармацыі. Бадзёрасць духу і яснасць думак стануць вашымі відавочнымі перавагамі. Чацвер — спрыяльны дзень для ўладкавання на новую работу. Рух наперад і кар'ерны рост вам будуць забяспечаны.


ВАДАЛІЎ. Надыходзіць даволі ўдалы ў эмацыянальным плане тыдзень. Вы настроены пазітыўна. У панядзелак сцеражыцеся чужых парад, не выключана, што іх будуць даваць скрытыя нядобразычліўцы. У сераду будзеце як ніколі лёгкія на ўздым, але лепш большую частку часу прысвяціць завяршэнню неадкладных спраў. У пятніцу падумайце, што б вы хацелі змяніць, у найбліжэйшай будучыні з'явіцца такая магчымасць.


РЫБЫ. Прыслухайцеся да сябе, і зразумееце, як дзейнічаць у складанай сітуацыі, важна толькі не сякчы з-за пляча. Аўторак парадуе добрымі навінамі. Калі ў пятніцу паступіць цікавая прапанова, не адмаўляйцеся, бо ад гэтага, магчыма, будзе залежаць ваша кар'ера ў найбліжэйшай будучыні. Вашы ідэі прыцягнуць да вас новых шчырых сяброў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Як сучасныя палешукі рыхтуюцца да свята Уваскрэсення Хрыстовага

Аўтар «Звязды» расказвае на прыкладзе сваёй сям'і.

Культура

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

ЗЕНА: Ад сцэны не стамляюся!

Графік у артысткі вельмі насычаны.

Грамадства

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Звыклыя выключнасці. Ці можна зразумець «лічбавае племя»?

Даследаванне «Пакаленне «Z» у пытаннях і адказах» было прадстаўлена падчас навуковага стэндапа, арганізаванага для навучэнцаў профільных педагагічных класаў у БДПУ.

Грамадства

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Ежа ці сімвал? Самы час зацікавіцца роспісам яек

Карэспандэнт «Звязды» схадзіла на майстар-клас па стварэнні «пісанак».