Вы тут

Што хвалюе жыхароў Мінскай і Гомельскай абласцей?


На гэтым тыдні прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях у сваіх рэгіёнах праводзілі старшыні Мінаблвыканкама і Гомельскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і Уладзімір Дворнік.


Кіраўнік прысталічнага рэгіёна прыняў 14 чалавек у Слуцку. Заяўнікі галоўным чынам звярталіся да губернатара з пытаннямі, што не вырашаюцца ў іх на працягу некалькіх гадоў. Так, жыхар Слуцка прасіў зменшыць яму арэндную плату за ўчастак, на якім ён вядзе рэканструкцыю будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Старшыня Мінаблвыканкама папрасіў мясцовыя ўлады пайсці чалавеку насустрач, напрыклад, вынесці на Савет дэпутатаў прапанову аб зніжэнні кошту арэнды для гэтага чалавека і наогул тых, хто займаецца рэканструкцыяй будынкаў. У сваю чаргу, мясцовыя ўлады могуць абавязаць завяршыць будаўнічыя работы на працягу адпаведнага тэрміну.

З нагоды працаўладкавання звярнулася жыхарка Слуцка, якая 25 гадоў працавала сацыяльным работнікам. Затым яна перайшла на месца загадчыцы пракатнага пункта на гарадскім стадыёне. Па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта наймальнік не працягнуў з ёй працоўныя адносіны. Анатоль Ісачанка даручыў спецыялістам райвыканкама прапанаваць жанчыне варыянты працаўладкавання.

Дзве мясцовыя жыхаркі агучылі праблему з грамадскім транспартам: аўтобусам нельга перасякаць трасу Р-23 у месцах, дзе няма святлафораў, таму людзям даводзіцца ісці да прыпынку два кіламетры. Губернатар даручыў дэталёва вывучыць гэтае пытанне.

На прыёме грамадзян таксама падымаліся пытанні зямельных адносін, павелічэння хуткасці інтэрнэту, паляпшэння жыллёвых умоў, якасці медыцынскага абслугоўвання.

«Чалавек задаволены прыёмам толькі ў тым выпадку, калі яго пытанне вырашана. Аднак мы пры працы са зваротамі павінны ўлічваць інтарэсы і суседзяў, і іншых зацікаўленых людзей. Таму пытанні трэба разглядаць у комплексе, так, каб прынятае рашэнне было прымальным для ўсіх бакоў», — адзначыў Анатоль Ісачанка.

Тое, што прадстаўнікі ўлады ўсіх узроўняў павінны максімальна ўнікаць у сітуацыю кожнага, хто да іх звярнуўся, падкрэсліў і Уладзімір Дворнік.

На прыёме прысутнічалі таксама прадстаўнікі ведамстваў, знаёмыя з сітуацыяй альбо гатовыя даць ёй ацэнку ў адпаведнасці з заканадаўчай базай. Так разглядалася пытанне жыхаркі Ельска. З 2015 года жанчына спрабуе выправіць, па яе словах, парушаныя суседзямі нормы пры будаўніцтве гаража і агароджы на сумежным участку. Па даручэнні губернатара сітуацыя будзе вывучана з выездам на месца.

З ганаровай місіяй прыйшлі на прыём бацька і сын. Яны прапанавалі абмеркаваць перспектывы развіцця ўзаемаадносін з Варонежскай вобласцю напярэдадні святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Па просьбе калег з Варонежа мужчыны перадалі Уладзіміру Дворніку медаль «За заслугі па ўвекавечанні памяці загінулых абаронцаў Айчыны». Узнагарода ўручана ў знак падзякі за беражлівае стаўленне і захаванне гістарычнай спадчыны, а таксама за падтрыманне ініцыятывы аб устанаўленні памятнага знака ў гонар ураджэнцаў Гомеля — братоў Лізюковых, што гераічна праявілі сябе ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Усяго ж на прыём старшыні аблвыканкама запісаліся восем жыхароў Гомельшчыны. Пытанні пяці з іх былі разгледжаны загадзя.

Напрыклад, сямейную пару з Гомельскага раёна хвалявала пытанне празрыстасці фарміравання спіса патэнцыйных навасёлаў у адзін са шматкватэрных дамоў, што цяпер будуецца. Адначасова яны агучылі і жаданне атрымаць жыллё ў гэтым будынку. Сужэнцаў запрасілі ў адміністрацыю раёна і дакументальна пацвердзілі абгрунтаванасць уключэння ў спіс на атрыманне кватэр кожнага прозвішча. Пытанне было знятае.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».