Вы тут

«Мінская хваля»: вялікае радыё малой радзімы!*


З вялікай радасцю паведамляю ўсім, хто яшчэ не слухае радыё «Мінская хваля», што ў нас з'явілася новая музычная ўпакоўка. Адбіўкі, джынглы, лайнеры, прома-ролікі, свіперы, бамперы, брыджы і ўсё, што надае радыёстанцыі індывідуальнасць. І напісалі — стварылі нам усю гэтую музычную прыгажосць Леанід Шырын і Lexa The DJ! Скажу я вам, што ўвайшла гэтая музычная вязь у наш эфір вельмі арганічна, усё пазнавальна і строга, так што мы зараз як фота ў прыгожай рамачцы. І яшчэ пра Леаніда Шырына: ён наогул сябар і талісман нашага радыё. Усе нашы вялікія праекты мы робім на яго музыку: гэта і «Сімвалы Беларусі» фотамастака Ірэны Гудзіеўскай, дзе гучаць яго мелодыі і нашы казкі, і які ўжо выйшаў на міжнародны ўзровень; і літаратурна-музычная кампазіцыя «Памяці ахвяр Мінскага гета» — гэты наш праект, дарэчы, перамог у адной з намінацый у рэспубліканскім конкурсе; і радыёспектакль «Са мной больш строга» ідзе на яго музыцы, і наш фестываль-конкурс «Просты матыў» прайшоў з яго непасрэдным удзелам у якасці члена журы — і гэты праект перамог у конкурсе, аб'яўленым Мінскім аблвыканкамам. І таму вялікі дзякуй кампазітару не толькі за песні, якія гучаць у нашым эфіры, але і за такую пастаянную музычную падтрымку!


Госці студыі - 2018

Навін у нас шмат: з'явіліся ў ранішнім эфіры новыя рубрыкі: «Дзелавая кухня з Ксеніяй Куніцкай», «Хай-тэк» і «Гэта здорава» Софіі Ермаловіч, «Хто куды» і «Кулінарная карта» Юрыя Курпаціна, «Музычная гісторыя» і «Народныя прыкметы» Кірыла Таргонскага. І зусім выдатныя прыклады з гісторыі і сучаснасці роднай Мінскай вобласці ад Генадзя Пшэнніка: «100 фактаў аб Міншчыне», «Наша прапіска», «Сусвет малой Радзімы», гэта проста трэба слухаць, каб дакладна разумець, чым мы можам ганарыцца. Таму што «Мінская хваля» — вялікае радыё малой радзімы з унікальнымі навінамі і інфармацыяй і з ранішнім-дзённым-вячэрнім ток-шоу!

Але яшчэ мы і добрае радыё для добрых людзей, і ў нас не штарміць, і таму па-ранейшаму ў нас у гасцях практычна кожны дзень медыйныя персоны, якія расказваюць пра свае маючыя адбыцца канцэрты; пра прэм'еры песень і кліпаў; пра новыя альбомы; пра кнігі і вершы; пра карціны і выстаўкі; пра здароўе і новыя падыходы ў прафілактыцы хвароб; спартсмены — зразумела пра што; жыва гучаць праграмы пра валанцёраў, дабрачыннасць і высокае мецэнацтва; пра спектаклі і народную творчасць, бізнес і эканоміку. Гэта значыць, пра кожны дзень нашага беларускага жыцця. Прамыя эфіры ідуць з відэа, і гэтыя запісы заўсёды потым можна паглядзець на «Ютубе», а ў перспектыве — і на тэлевізійных экранах, ідуць перагаворы з адной з рэгіянальных тэлекампаній.

Цесна і шчыльна супрацоўнічаем з МУС, МНС, ДАІ — ад іх залежыць наша з вамі бяспека, таму гэта важна, пры гэтым праводзім конкурсы і віктарыны з вельмі добрымі прызамі. Дарэчы, пра прызы: іх у нашым эфіры таксама разыгрываецца дастаткова, і вы заўсёды можаце разлічваць на тое, што бясплатна па нашым білеце пойдзеце ў тэатр, дэльфінарый або на нашумелую выстаўку. Мы па-ранейшаму актыўныя ўдзельнікі міжнароднага конкурсу «Белазаўскі акорд», і сёлета ўсе фіналісты атрымалі ад нас падарункі, а пераможцы інтэрнэт-галасавання на нашым сайце — права ратацыі ў эфіры.

Радыё «Мінская хваля» таксама прапануе поўны спектр рэкламных магчымасцяў па прасоўванні тавараў і паслуг у сваім эфіры. Мы самастойна рэалізуем рэкламныя праекты, з'яўляючыся ўнікальнай камерцыйнай прапановай з высокім узроўнем даверу да рэкламы сярод слухачоў і высокай ратацыяй аўдыторыі ў найбуйнейшых гарадах сталічнага рэгіёна, што самым станоўчым чынам адбіваецца на камерцыйных выніках. Пра гэта — начальнік рэкламна-прамоўтарскага аддзела Наталля Ярмоленка: «У нас гнуткая сістэма скідак. Працуючы па прынцыпе індывідуальнага падыходу, мы ў літаральным сэнсе зацікаўлены ў прасоўванні тавараў і паслуг нашых рэкламадаўцаў. Бо чым больш прыгожай рэкламы аб якаснай прадукцыі, якая выраблена і рэалізуецца прадпрыемствамі-вытворцамі Мінскай вобласці, пачуюць жыхары сталічнага рэгіёна, тым багацейшымі
і больш паспяховымі станем і мы, як рэкламадаўцы. Галоўнае — верыць у тое, што робіш. А мы ж, маючы магчымасць наведваць прадпрыемствы, бачым не толькі канчатковы прадукт, але і ўсе этапы вытворчасці і асабіста пераконваемся ў якасці тавараў, вырабленых у сталічным рэгіёне».

І пра асабістае. Барысаўская друкарня «1 Мая» надрукавала ў сціслыя тэрміны і маю кніжачку прозы «Радасці і гадасці дарослага жыцця» з вокладкай ад Наталлі Тараскінай і прадмовай ад Святланы Бароўскай. Проста пашанцавала...

Тамара ВЯЦКАЯ, дырэктар

97,4 FM — Мінск, Лагойск, Смалявічы, Жодзіна.

102,4 FM — Мядзел, 102,6 FM — Крупкі, 104,2 FM — Барысаў.

104,8 FM — Капыль, Стоўбцы, Нясвіж, Клецк, Баранавічы.

105,3 FM — Салігорск, Слуцк, Любань.

105,5 FM — Беразіно, Чэрвень, 105,6 FM — Старыя Дарогі.

107,4 FM — Маладзечна, Вілейка, Валожын.

 

Рэкламна-прамоўтарскі аддзел радыё «Мінская хваля»

+375 (17) 228 13 44; +375 (29) 365 50 21 reklamamv@mail.ru; reklama@mvola.by  http://mvradio.by/

УНП 690262864

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

Успаміны бортмеханіка верталёта пра Афганістан

У лётнай кніжцы Сяргея Пацкевіча — 970 гадзін налёту.