Вы тут

Брыгада хуткай дапамогі ў Мінску перасядзе на верталёт ўжо сёлета


Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска ў гэтым годзе плануецца перадаць функцыі па забеспячэнні працы верталётнай брыгады. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі галоўны ўрач станцыі Аляксандр Жынко, перадае БЕЛТА.


Як паведамлялася раней, у бягучым годзе ў Мінску павінна быць уведзена верталётная пляцоўка. "Дзесьці ў раёне бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, - удакладніў Аляксандр Жынко. - І хутчэй за ўсё ў гэтым годзе функцыі брыгады, якая будзе лётаць пры неабходнасці, будуць перададзены нашай установе. Зараз гэтым займаецца Рэспубліканскі цэнтр экстраннай медыцынскай дапамогі".

Па Беларусі выпадкаў, калі ёсць неабходнасць у такой дапамогі, няшмат, сказаў галоўны ўрач. Будаўніцтва спецыяльнай верталётнай пляцоўкі тлумачыцца вялікімі габарытамі верталёта, які выкарыстоўваецца медыкамі.

Кажучы пра іншыя аб'екты будаўніцтва, Аляксандр Жынко згадаў ўвод падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі па вул. Сыракомлі. Яе з'яўленне дазволіць павысіць аператыўнасць аказання экстранай медыцынскай дапамогі жыхарам бліжэйшых мікрараёнаў, у тым ліку за кошт абнаўлення аўтапарка машынамі з сучасным абсталяваннем.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?