Вы тут

Абвешчаны старт рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце 2019 года


Алімпіяда праводзіцца ў рамках міжнароднага Глабальнага праекта “Маладзёжны творчы рух “Эстафета якасці”, накіраванага на ўцягванне творчай моладзі з розных краін у рух за якасць і дзелавую дасканаласць.


У спаборніцтвах могуць прымаць удзел студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай адукацыі нашай краіны, а таксама спецыялісты ва ўзросце да 30 гадоў, чыя прафесійная дзейнасць звязана з якасцю прадукцыі і паслуг.

Алімпіяда праводзіцца ў два этапы. На першым —  удзельнікі і каманды-ўдзельніцы  да 1 сакавіка накіроўваюць заяўкі і рэфераты ва ўстанову вышэйшай адукацыі (у тым выпадку, калі яны з'яўляюцца студэнтам / магістрантамі) або ў сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі, створаны на базе Дзяржстандарта і  БелДІСС.

Для напісання рэферата  можна выкарыстаць адну з прапанаваных тэм, напрыклад,  “Мэты ўстойлівага развіцця і менеджмент навакольнага асяроддзя - клопат не толькі будучых пакаленняў”, “Ад якасці прадукцыі і паслуг да якасці жыцця”, “Міжнародныя стандарты і чацвёртая прамысловая рэвалюцыя”, “Сувязь менеджменту ведаў і менеджменту якасці”, “Экалагічная вытворчасць — міф ці рэальнасць?”, ”Экалагічная прадукцыя, натуральны прадукт: клопат аб прыродзе ці добры маркетынг?” або іншыя.

Дазваляецца падрыхтаваць рэферат і па ўласнай тэме, якая адлюстроўвае пытанні, звязаныя з выкарыстаннем практык і метадаў менеджменту. Падрыхтоўкай рэфератаў могуць займацца як асобныя ўдзельнікі, так і каманды з ліку студэнтаў, магістрантаў і спецыялістаў ў галіне якасці (да чатырох удзельнікаў).

Прафілюючыя кафедры ўстаноў вышэйшай адукацыі або сакратарыят Рэспубліканскай экспертнай камісіі праводзяць адбор найлепшых рэфератаў і вызначаюць фіналістаў.

Другі этап алімпіяды арганізуецца і праводзіцца ў БелДІСС і ўключае тэсціраванне і паказальныя камандныя выступленні.

Пераможцы спаборніцтваў, якія набралі найбольшую колькасць балаў, будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III ступені і заахвочвальнымі прызамі. Яны таксама атрымаюць права на публікацыю сваіх работ у выглядзе навуковых артыкулаў у выданнях Дзяржстандарту.

Пераможцы змогуць удзельнічаць у Міжнароднай алімпіядзе па менеджменце, якая праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем Міжнароднай гільдыі прафесіяналаў якасці і Клуба лідараў якасці краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Заяўкі на ўдзел у Алімпіядзе прымаюцца ў сакратарыяце Рэспубліканскай экспертнай камісіі па адрасе: 220113, г. Мінск, вул. Мележа, д.3, к. 805;  тэлефон +375 17 269 69 64; факс: +375 17 269 69 54; электронная пошта: ntc@belgiss.by.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Дзяржстандарта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.