Вы тут

У Беларусі доля жанчын-даследчыкаў — каля 40 працэнтаў


11 лютага па рашэнні ААН адзначаецца Міжнародны дзень жанчын і дзяўчынак у навуцы (International Day of Women and Girls in Science).


За апошнія 15 гадоў сусветная супольнасць дасягнула значных поспехаў ва ўключэнні жанчын і дзяўчынак у навуку. Згодна са стратэгіяй Еўракамісіі па гендарнай роўнасці, адной з мэтаў з'яўляецца дасягненне прадстаўніцтва жанчын ў навуцы на ўзроўні мінімум 40 працэнтаў. Зараз доля жанчын-даследчыкаў у свеце вагаецца ад 15,3 % у Японіі да 54,8 % у Азербайджане.

Паводле дадзеных Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, у нашай краіне гэты паказчык роўны 39,7 % ( сярод кандыдатаў навук  жанчын 40,6%,  а сярод дактароў навук — 18%). У Нацыянальнай акадэміі навук жанчыны-даследчыкіі складаюць 47,6 % ад агульнай колькасці навуковых супрацоўнікаў. Доля жанчын сярод кандыдатаў навук — 42,8%. Высокая доля жанчын сярод магістрантаў (46,7%) і аспірантаў (55%). Сярод дактарантаў і дактароў навук жанчыны складаюць 29,6 % і 18 % ад агульнай колькасці. Прадстаўлены жанчыны і сярод кіруючага складу Акадэміі: яны займаюць пасады кіраўнікоў навуковай арганізацыі (4,3 %), намеснікаў кіраўніка па навуковай рабоце (23,2 % ). Сярод намеснікаў кіраўніка па навуковай і інавацыйнай рабоце жанчын 19,4%. А на адміністрацыйнай пасадзе вучонага сакратара  — 63,2 %.

Асаблівую цікавасць адносна пабудовы паспяховай навуковай кар'еры прадстаўляе  меркаванне жанчын, якія дасягнулі не толькі кваліфікацыйных поспехаў, але і прасунуліся па службовай лесвіцы ў навуцы. На думку жанчын, якія займаюць у НАН  кіруючыя пасады (дырэктара, намесніка дырэктара, вучонага сакратара)  і якія былі апытаныя ў ходзе 40 сацыялагічных інтэрв'ю, паказчыкам паспяховасці з'яўляецца, найперш, прафесіяналізм. Яго складнікі — сфарміраваная навуковая школа, уласны навуковы напрамак, вучні і паслядоўнікі, аспіранты, падрыхтаваныя спецыялісты і кандыдаты навук.

Поспех жанчыны вызначаецца прызнаннем яе ў якасці эксперта ў сваёй навуковай сферы, а таксама прызнаннем у навуковай супольнасці. Базавы індыкатар кваліфікацыі — наяўнасць вучонай ступені, які з'яўляецца паказчыкам паспяховасці ў навуцы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».