Вы тут

Самы эфектыўны спосаб запомніць што заўгодна — гэта малюнак


Што рабіць, калі часта ўзнікаюць цяжкасці з запамінаннем нават самых простых рэчаў, не кажучы ўжо пра тое, каб вызубрыць параграф з падручніка ці не надта вялікі верш? Не бяда: згодна з новым даследаваннем, самы эфектыўны спосаб запомніць што заўгодна — гэта... малюнак. На практыцы ён аказаўся нават больш эфектыўны, чым запіс тэксту, прагляд відэароліка і іншыя метады візуалізацыі.


Даследчыкі сцвярджаюць, што пажылыя людзі, якія займаюцца маляваннем, могуць не проста захаваць, але і палепшыць сваю памяць пасля цяжкіх захворванняў, а таксама ў якасці прафілактыкі рызыкі развіцця такіх захворванняў, як дэменцыя і хвароба Альцгеймера.

У каманды Універсітэта Ватэрлоа добрыя навіны для тых, у каго заўсёды былі двойкі па маляванні ў школе: вам зусім неабавязкова маляваць добра. Сам факт таго, што вы малюеце ці адлюстроўваеце неабходную інфармацыю ў выглядзе простых, схематычных малюнкаў ужо адыгрывае вялікую ролю.

Для даследавання былі адабраны 48 удзельнікаў — палова ва ўзросце прыкладна 20 гадоў, а другая палова прыкладна 80 гадоў — якіх папрасілі прайсці серыю практыкаванняў. Калі ім паказвалі паслядоўнасць слоў, яны павінны былі ці напісаць яе, ці паспрабаваць адлюстраваць. Пасля перапынку добраахвотнікаў папрасілі запомніць як мага больш слоў. Вядома, моладзь справілася з заданнем лепш за пажылых людзей, але вось што цікава: абедзве групы ў выніку запомнілі нашмат больш тых слоў, якія яны адлюстравалі на малюнку, а не запісалі тэкстам.

Чаму так адбываецца? У даследчыкаў ёсць здагадка, што эфектыўнасць малявання крыецца ў некалькіх спосабах падачы адной і той жа інфармацыі: візуальнай, прасторавай, моўнай, семантычнай (г. зн. захоўваецца значэнне слова) і маторнай (сам фізічны акт малявання). Такім чынам, большая частка мозга застаецца актыўнай і ўдзельнічае ў захаванні канкрэтнай інфармацыі.

Наступны раз, калі зберацеся на экзамен або будзеце рыхтавацца да важнага выступлення — паспрабуйце рабіць замалёўкі, а не проста раз за разам перачытваць тэкст.

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».